Падтрымка сям'і бежанцаў, якія захварэлі каранавірусам

  • Гісторыя

Мы сям'я з Беларусі і мяне клічуць Наталля Стрэльчанка. Наша сям'я заўсёды прымала актыўны ўдзел у палітычнай і грамадскай дзейнасці краіны. У 2020г. я брала ўдзел, як кандыдат пратэсту ў Прэзідэнты, з'яўлялася назіральнікам на выбарчым участку, прымала ўдзел у акцыях горада Менска.

У верасні 2020 года на нашу сям'ю пачалі ажыццяўляць рэпрэсіі і пагрозы з боку праваахоўных структур. За паўгода было праведзена 5 ператрусаў, канфіскавана тэхніка, крымінальныя справы ў адносінах да мяне і мужа, які цяпер аб'яўлены ў вышук.

Нашая сям'я была вымушаная з'ехаць з Беларусі. Цяпер мы знаходзімся ў Польшчы, на разглядзе міжнароднай абароны. У нас складаная сітуацыя — мы захварэлі COVID-19. Я знаходзілася ў рэанімацыі, зараз праходзім лячэнне дома і не можам забяспечваць сябе ўсім неабходным. Мае патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе.

Якая сума неабходна?

2000 € — Прыём, кансультацыя лекара і псіхолага, абследавання, рэабілітацыя, лекі, вітаміны, харчаванне, арэнда жылля.

:
€ 174
Збор завершаны. Сабрана: € 174