Дапамога рэйкавым партызанам

  • Гісторыя

З ног на галаву перавярнулася жыццё адной сям'і ў лістападзе 2020 года. Двое яе членаў, маладых мужчын — Сяргей Шабуня і брат яго жонкі Павел Федукевіч — былі затрыманы пасля спробы блакіроўкі (замыкання) чыгуначных шляхоў металічным тросікам.

Па сутнасці гэта адміністрацыйнае правапарушэнне (арт18.1 КаАП РБ), спробу ўчынення якога Сяргей і Павел не адмаўляюць. Падчас следства і судовага працэсу, якія працягваліся ў агульнай складанасці паўгода. Абаронцы настойвалі на адсутнасці складу крымінальнага злачынства, а сведкі (кампетэнтныя работнікі БелЧ) сказалі, што дзеянні мужчын не былі небяспечныя. Аднак асуджаныя яны былі па ч.1 арт.14, ч.1 арт. 309 КК РБ.

Сваякі да апошняга спадзяваліся, што прыгавораць да адбывання на «хіміі», але выйшла інакш. Прысуд кінуў усіх прысутных у шок — 1.9 года ў калоніі агульнага рэжыму. Сяргея і Паўла пакаралі за дзею, здзейсненую «па матывах палітычнай варожасці, (…) а таксама супрацьпастаўленні сябе існуючаму канстытуцыйнаму ладу і дзейнай палітычнай сістэме» – цытата з прысуду.

Уласна, матыў палітычнай варожасці, нараўне са здзяйсненнем злачынства групай асоб па папярэдняй змове, суд прызнаў абцяжваючым акалічнасцю.

Двое палітвязняў у адной сям'і — гэта не толькі пастаянны стрэс для ўсіх, але і немалыя грашовыя выдаткі на перадачы і грашовыя пераклады на «атаварку». Гэтыя грошы адпраўляюць блізкія: Сяргей жанаты, у сям'і падрастае дачка. Павел не жанаты, і пра яго маглі б паклапаціцца бацькі, але зноў усё пайшло не так. Як гаворыцца, бяда не прыходзіць адна: пакуль Павел знаходзіўся ў СІЗА, у яго памерла маці. Колькасць блізкіх, на якіх лёг клопат пра Сяргея і Паўла, стала меншай.

Якая сума неабходна?

2420 € — Прадукты, медыцынскія і каранцінныя перадачы ў калоніі, грашовыя пераклады на «атаварку», паездкі на спатканні, аплату двух крэдытаў, штрафстаянкі, дзе з лістапада 2020 па жнівень 2021 знаходзіўся канфіскаваны аўтамабіль, афармленне неабходных натарыяльных, юрыдычных дакументаў і іншыя выдаткі.

:
€ 2 416
Збор завершаны. Сабрана: € 2 416