«Я так хачу вярнуць сваёй дачушцы дзяцінства!»

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

У 2020 годзе я была актывісткай аднаго з самых пратэстных раёнаў Мінска. Калі рэпрэсіі ў краіне ўзмацніліся, быў затрыманы мой блізкі чалавек. Мяне выклікалі праз гэта на допыты, сачылі за мной і маёй дачкой, моцна палохаючы яе. Пасля майго ад'езду не пакідаюць у спакоі маю маму, дапытваюць, шукаюць мяне (хоць цудоўна ведаюць маё месцазнаходжанне). Мае блізкія ў руках рэжыму, таму я не магу назваць сваё сапраўднае  імя.

У канцы 2021 года некалькі «крыніц» паведамілі, што наступны мой паход да следчага скончыцца арыштам. На рашэнне і ад'езд у мяне быў роўна адзін дзень. У маёй маленькай дачкі на той момант не было дакументаў для выезду, і мне прыйшлося бегчы адной. Гэта было самае складанае рашэнне ў маім жыцці!

Пакінуўшы дачку бацькам, я эвакуіравалася ва Ўкраіну. Жыла толькі думкамі хутчэй забраць сваю дачушку, але ніяк не атрымлівалася яе вывезці. І раптам пачалася вайна. Шанцаў сустрэнецца ва Украіне з дачкой не заставалася, і мне прыйшлося зноў бегчы.

У Польшчы, апынуўшыся па-за небяспекай, я пачала сваю ўласную «вайну» з легалізацыяй, пошукамі працы і жылля, афармленнем віз, каб забраць дзіця.

Невыносныя тры гады мы правялі ў расстанні. Раней мы з ёй ніколі так надоўга не заставаліся паасобку. Колькі за гэты час перажыла мая дачушка! Яе маральна прыніжала, палохала і магла стукнуць настаўніца, аднакласнікі здзекаваліся, што я яе кінула. Без мяне і маёй абароны ўсё гэта ператварылася ў катаванне для дзіцяці.

Гэтыя невыносныя выпрабаванні нанеслі вялікую шкоду псіхіцы маёй дзяўчынкі. Нягледзячы на тое, што я ўжо побач і падтрымліваю яе, без працы з псіхолагам нам не абысціся. Цяжкасць адаптацыі ў чужой краіне на незнаёмай мове пагаршаюць праблемы. Яна баіцца нават добрых і адэкватных настаўнікаў, нікому не давярае, у яе не атрымліваецца сябраваць з аднакласнікамі.

Спатрэбілася шмат часу, каб знайсці спецыяліста, які б мог дапамагчы. Псіхолаг, які знайшоў з ёй кантакт, ёй сапраўды дапамагае. Я бачу вынікі, і гэта для майго мацярынскага сэрца вялікая радасць. Я так хачу вярнуць сваёй дзяўчынцы дзяцінства.

Я вырашыла звярнуцца за дапамогай, тк паслугі гэтага спецыяліста зараз мне не па кішэні. Быццам бы 50 еўра – гэта годная аплата за сеанс з экспертам, праца якога эфектыўная. Але здарылася так, што працуючы ў прадуктовай краме я сарвала спіну. І мне прыйшлося змяніць працу на лягчэйшую, але з меншым заробкам. Цяперашні мой прыбытак ледзь пакрывае арэнду жылля і базавыя запатрабаванні.

Я ад усяго свайго мацярынскага сэрца прашу нам дапамагчы!

*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імя гераіні. 

Сума збору
€750

Трэба прыкладна 15 сеансаў (кожны па €50) для добрага эфекту
 

Сабрана:
€ 16 з 750