Дапамога пратэснай настаўніцы, неаднаразова рэпрэсаванай рэжымам

  • Гісторыя

У 2020 годзе за ўдзел у пратэстах была асуджаная па чатырох пратаколах да штрафаў у памеры 100 базавых велічыняў. Агулам пратаколаў было 5, па адным вынікі экспертызы не пацвердзілі маю віну. 25-га кастрычніка 2020 года я выйшла на прагулку з бчб-парасонікам у г. Іванава. На наступны дзень па дарозе на працу мяне затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Падчас ператрусу канфіскавалі тэлефон, які быў вернуты пасля суда. 17 снежня 2020 г. ператрус у доме ладзілі тры падпалкоўнікі УУБ Берасцейскага аблвыканкама. Былі канфіскаваныя два тэлефоны і ноўтбук.

Па выніках экспертызы была ўзбуджаная крымінальная справа па факце двух рэпостаў аб супрацоўніках міліцыі. Мяне асудзілі па арт. 188 КК. Прысуд быў вынесены 14 красавіка 2021 года — 2,5 гады «хатняй хіміі». Пасля пацверджання прысуду судом другой інстанцыі была неадкладна звольненая дырэктарам-фальсіфікатарам. Падчас следства па справе адбываўся ператрус, вынікам якога стала скарга аб маіх «выклікальных паводзінах», таму пазней на ператрус і вопіс маёмасці прыехаў следчы.

З першага дня адбывання пакарання адчула перадузятыя адносіны. У першы ж дзень мне паставілі парушэнне па факце, які не меў месца, і які не быў пацверджаны праз відэа з «дазору» супрацоўніка міліцыі, які напісаў рапарт. Мне паставілі спагнанне ў выглядзе вымовы. Наступнае парушэнне таксама было ў выглядзе вымовы, а трэцяе — памяўшчэнне ў ІЧУ на 5 сутак. Мяне правяралі рэгулярна днём, часам позняй ноччу (нікога іншага так не правяралі).

13 ліпеня, пасля налёту Менскага ГУБАЗІКу, я засталася на волі толькі таму, што знаходзілася ў шпіталі. Адтуль мною было прынята рашэнне ўцякаць. Цяпер знаходжуся ў Літве.

Пераследу, псіхалагічнаму ціску і фізічнаму гвалту падвергнулася мая 15-летняя дачка Аляксандра. Яна не магла больш заставацца ў краіне, таму таксама вымушана была пакінуць Беларусь. Мы вывезлі таксама і нашу аўчарку Моніку, ў якую 13 ліпеня страляў ці то супрацоўнік мінскага ГУБАЗ, ці тосупрацоўнік «Алмаза». Мы здымаем жыллё, аплачваем камунальныя плацяжы, праезд, прадукты і набыццё рэчаў першай неабходнасці. Для ўладкавання жыцця спатрэбілася набыць нават некаторую мэблю (ложак для дачкі, крэслы). Я папрасіла міжнародную абарону, знаходжуся ў дадзены момант у статусе чакання бежанства. 5 месяцаў у мяне няма нават права на працаўладкаванне. Буду ўдзячна кожнаму за дапамогу на перыяд адаптацыі ў новых умовах жыцця.

Якая сума неабходна?

2500 € — арэнда жылля; камунальныя плацяжы (600-700 € штомесяц); праезд у транспарце; сувязь; набыццё прадметаў першай неабходнасці; утрыманне непаўналетняй дачкі; хатнія гадаванцы.

:
€ 2 524
Збор завершаны. Сабрана: € 2 524