Дапамога былому палітзняволенаму ў атрыманні міжнароднай абароны ў Чэхіі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Я пераехаў у Беларусь шмат гадоў таму, калі ажаніўся, і да 2020 года маё жыццё ішло сваёй чаргой. Фальсіфікацыя выбараў і гвалт у адносінах да мірных людзей цалкам змянілі маё жыццё. Мая жонка і дзеці да гэтага часу знаходзяцца ў Беларусі, а я змагаюся за атрыманне міжнароднай абароны ў Чэхіі і прашу вас дапамагчы мне ў гэтым.

Падчас пратэстаў я ўдзельнічаў у маршах на вуліцах нашага горада і ў дзейнасці дваровага чата, каментаваў беззаконне ў Тэлеграм-каналах, ахвяраваў, колькі мог, розным арганізацыям, якія падтрымліваюць беларусаў. Праз гэтую маю актыўнасць у 2021 годзе я быў арыштаваны.

Як грамадзяніна Украіны, мяне спачатку хацелі дэпартаваць на радзіму. Аднак дзякуючы актыўнасці аднаго з супрацоўнікаў аддзела па грамадзянству і міграцыі мая дэпартацыя была прыпынена. Пачаўся судовы працэс, які мне прысудзіў 3,5 гады калоніі.

Калі я выйшаў на волю, мяне ўсё ж дэпартавалі. Далі 10 дзён на тое, каб я пакінуў тэрыторыю Беларусі. Гэта было для мяне горш за калонію. Нават у бараку я ведаў, што вось недзе там з таго боку калючага дроту мая жонка і дзеці, уяўляў сабе, чым яны занятыя і як жывуць. Мяне грэла, што рана ці позна мой тэрмін скончыцца, і мы сустрэнемся. Дэпартацыя ж азначала, што цяпер невядома, калі я ўбачу іх зноў і абдыму.

Развітаўшыся з роднымі, я адправіўся праз Польшчу ў Чэхію да знаёмых. Я планаваў легалізавацца, уладкавацца на працу і ўз'яднацца з сям'ёй. Але лёгка не атрымалася.

Сітуацыя з рашэннем па маёй міжнароднай абароне цягнецца ўжо год. Праз тое, што на думку чэшскіх уладаў, на момант уварвання Расіі я знаходзіўся ў бяспечнай краіне, на мяне не распаўсюджваюцца тыя магчымасці па легалізацыі, якія маюць іншыя ўкраінцы ў Еўразвязе пасля пачатку вайны.

Я доўгія месяцы спрабую давесці міграцыі, што мне небяспечна вяртацца ў РБ, але нічога не атрымліваецца. Баючыся адмовы ў міжнароднай абароне, я звярнуўся па дапамогу да юрыстаў і перакладчыка. Але кошт іх паслуг для мяне занадта вялікі. Усё, што я зарабляю, мне хапае толькі на базавыя патрэбы і сабраць неабходную колькасць грошаў я сам не здолею.

Атрымаўшы міжнародную абарону і легальны статус, у мяне будзе магчымасць афіцыйна працаваць і пасля столькіх гадоў расстання, нарэшце вывезці з Беларусі і абняць сваю жонку і дзяцей!

Буду сардэчна вам удзячны за любую магчымую падтрымку!

Сума збору

€1500

€1300 – такі кошт мне назвалі юрысты агулам за ўсе працэдуры
€200 – пераклад маіх дакументаў на чэшскі

Сабрана:
€ 0 з 1 500