У перыяд з 9.08.2020 па 11.08. 2020 я актыўна ўдзельнічаў у мітынгах у горадзе Менску. Быў затрыманы на мітынгу ў Віцебску 26.08.2020 г. Адпушчаны 31.08.2020 г. Увесь гэты час я правёў у Кастрычніцкім РАУС г. Віцебску, дзе спазнаў вельмі моцны прэсінг.
Перад выпускам з СІЗА на мяне склалі пратакол, паводле якога я нібыта праходзіў па артыкуле 17.5. У верасні 2020 года было прынятае рашэнне пакінуць краіну, бо стала вядома, што на мяне збіраюцца завесці новую крымінальную справу за падзеі ў жніўні 2020 г. у Менску.
Праз пагрозы расправы нада мной, якія зыходзяць з боку супрацоўнікаў ГУБАЗіК, я быў вымушаны пакінуць Рэспубліку Беларусь 01.09.2020. Часу на зборы зусім не было: я ўзяў з сабой толькі рэчы першай неабходнасці. У дадзены момант нам з сям'ёй патрэбная дапамога ў тым, каб пачаць жыццё з нуля ў новай краіне, дзе я буду вымушаны здымаць кватэру без магчымасці вярнуцца дадому ў найбліжэйшыя гады. Паводле новай інфармацыі, на мяне заведзена крымінальная справа па артыкуле аб тэрарызме.
Якая сума неабходна?
2100 € — арэнда жытла на паўгода.