Дапамога былому палітвязню, які апынуўся ў Літве

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Добры дзень! Маё імя ёсць у праваабаронцаў, я былы палітвязень. Мне пашчасціла выехаць у Літву, каб выратавацца ад калоніі, але сям'я засталася ў Беларусі і мне называць сябе небяспечна для іх.

У 2020 годзе я фатаграфаваў мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў. А праз два гады па мяне прыехалі прадстаўнікі крымінальнага вышуку, прывезлі ў міліцыю, дзе дапытвалі каля 4 гадзін і ўзялі на праверку мой тэлефон. У ім аказаліся тыя самыя фота і відэа з пратэстаў у жніўні 2020 года. Пасля допыту мой тэлефон забралі, а мяне адпусцілі дадому.

Як высветлілася пазней, адпусцілі часова. Праз два месяцы мяне зноў затрымалі, але ўжо завялі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах. Я правёў 4 месяцы ў СІЗА і судом было мне прысуджана абмежаванне волі без накіравання* на 2 с паловай гады. 

Цягам 8 месяцаў я адбываў пакаранне без парушэнняў, працаваў будаўніком. Аднак працу немагчыма было сумяшчаць з жорсткім рэжымам «хатняй хіміі». Калі раптоўная праверка зазначала, што я яшчэ на працы, а не дома, мне залічвалі гэта як парушэнне ўмовы адбывання пакарання.

За год мяне 3 разы змяшчалі ў ізалятар часовага ўтрымання. Штораз на 15 сутак у маленькім карцэры 3 на 3 метры. Звычайна ў камеры нас было больш за 13 чалавек, спалі па чарзе на бетоннай падлозе, трымаліся адзін за аднаго, выжывалі, як маглі. Нас пазбаўлялі сну, забіралі нават цёплыя кофты, каб не было чаго падкласці пад галаву. Не было нават кавалка мыла для элементарнай гігіены. Праз адсутнасць рухаў шмат у каго ацякалі ногі. Калі мы адважваліся нешта папытаць, ахоўнікі ў адказ зачынялі «кармушку», пакідаючы нас без падачы кіслароду.

Пасля трэцяга так званага парушэння 15 красавіка 2024 г. адбыўся суд, які прызначыў мне 5 месяцаў і 10 дзён пазбаўлення волі. Знаходзячыся ў СІЗА я напісаў прыватны пратэст, суд перагледзеў мой зварот і 7 чэрвеня, за тры месяцы да заканчэння тэрміну мяне выпусцілі.

Праз некаторы час інспектар хацеў мяне зноў адправіць на 15 добаў ізалятара, бо я паехаў на стажыроўку ў неналежны час. Я зразумеў, што яны будуць імкнуцца давесці справу да калоніі і ў спакоі мяне не пакінуць. Відавочна, што заставацца ў Беларусі далей было мне небяспечна. Таму ў верасні 2024 года я канчаткова выехаў з Беларусі ў Літву.

Выязджаючы, мне прыйшлося ўзяць крэдыт на дарогу і жыццё на першы час. Цяпер, у чаканні міжнароднай абароны, гэтыя грошы скончыліся і мне патрэбна дапамога, каб пратрымацца.

Буду вельмі ўдзячны за вашу дапамогу!

Сума збору

€2200

€1500 – арэнда кватэры з камунальнымі плацяжамі на тры месяцы

€700 – выплаціць крэдыт, які браўся для пераезду

Сабрана:
€ 577 з 2 200