Улетку гэтага года ў нас адбылася падзея, якая прынесла нашай сям'і шмат болю і пакут. Мой брат, Леанід, быў па-зверску затрыманы за тое, што ў жніўні 2020 года не пабаяўся ўступіць у барацьбу з несправядлівасцю, якая робіцца ў нашай краіне.
Яго прыгаварылі да 4 гадоў калоніі за дзеянні, якія ён не здзяйсняў. Усе абвінавачанні супраць яго былі сфабрыкаваныя. Тое, што адбылося з маім братам моцна адбілася на яго здароўе. Пасля ўсіх збіванняў у яго пачала прагрэсаваць хвароба тазасцегнавага сустава, зараз ён ходзіць з кіем. Ён самотны, сям'і ў яго не было, бацькі даўно сышлі.
Я, яго стрыечная сястра, адзіная, хто ў яго ёсць, і ўсе праблемы ляглі на мяне. Я пенсіянерка, пенсія ў мяне невялікая і ёсць сур'ёзныя праблемы са здароўем. Спачатку мне прыйшлося аплаціць паслугі платнага адваката, потым на працягу чатырох месяцаў былі штотыднёвыя перадачы ў СІЗА. Цяпер мне даводзіцца рабіць штомесячныя грашовыя пераводы ў памеры 100 рублёў і па меры неабходнасці адпраўляць пасылкі.
Я буду ўсім вельмі ўдзячная, хто дапаможа мне падтрымаць брата матэрыяльна. Hа дадзены момант я адна цягну гэтую непад'ёмную ношу.
Якая сума неабходна?
2000€ — Падтрымка палітвязня, пазбаўленага блізкіх сваякоў.