Дапамога цяжарнай беларусцы ў аплаце штрафу

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Гэтай восенню да нас у кватэру прыйшлі з ператрусам. Нас з мужам затрымалі, адвезлі ў РУУС і склалі пратаколы па артыкуле 24.3, «за непадпарадкаванне міліцыі». Мужу далі 15 сутак. Мяне пасадзілі на Акрэсціна на 2-е сутак да абвяшчэння прысуду. На судзе я сказала, што магу быць цяжарнай, і мяне адпусцілі на праверку.

Цяжарнасць пацвердзілася, ішла 3-4 тыдні. Па гэтай прычыне, замест сутак мне выпісалі вялізны штраф у 90 базавых (2610 руб). Таксама, мы з мужам здзяйснялі непрадбачаныя выдаткі на адваката (600 руб). На Акрэсціна я заразілася каранавірусам. Пасля вызвалення ляжала на захаванні ў бальніцы. Цяпер, са мной і дзіцем усё добра. Аднак штраф моцна ўдарыў па нашым бюджэце. Мы былі вымушаныя ўзяць грошы ў доўг.

Будзем вельмі ўдзячны кожнаму за дапамогу ў гэтай сытуацыі.

Якая сума неабходна?

930 € — Падтрымка сям'і.

:
€ 962
Збор завершаны. Сабрана: € 962