Падтрымка на аднаўленне і рэабілітацыю беларускаму добраахвотніку

  • Гісторыя

Мяне завуць Максім Пражэнік. Я – прызнаны палітвязень, былы беларускі добраахвотнік ва ўкраінскім войску.

17.03 я перайшоў украінска-польскую мяжу і сутыкнуўся з праблемай. Я не магу аплаціць сабе пражыванне, харчаванне і іншыя базавыя патрэбы.

Крыху пра сябе: у 21 годзе быў асуджаны па артыкуле 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) на тры гады зняволення. Мне ўдалося збегчы з краіны ва Украіну, але ў 2022 ва Украіне пачалося поўнамаштабнае ўварванне і я добраахвотна вырашыў прымаць удзел у абароне Украіны ў складзе УСУ.

Пасля пэўнага часу праходжання службы мне давялося разарваць кантракт праз праблемы са здароўем, якія з'явіліся. Цяпер мне вельмі няёмка прасіць дапамогі, але яна мне сапраўды патрэбная. Кожнаму неабыякаваму чалавеку буду вельмі ўдзячны за аказаную дапамогу.

Якая сума неабходна?

4000 € — на адаптацыю, жыллё і аднаўлення пасля ўдзелу ў баявых дзеянні ва Украіне.

:
€ 2 980
Збор завершаны. Сабрана: € 2 980