У жніўні мой 19-гадовы сын і іншыя неабыякавыя жыхары г. Мінска сабраліся ля будынка аднаго з выканкамаў, даведацца пра вынікі выбараў, т.я. на шматлікіх участках адмовіліся абвясціць вынікі галасавання. Жыхары стаялі ў чаканні каля трох гадзін. У нейкі момант экіпіраваныя супрацоўнікі міліцыі пачалі адціскаць людзей, беручы іх у кольца.
Завязалася бойка, пасля якой людзей пачалі хапаць і змяшчаць у ІЧУ. У далейшым былі заведзены крымінальныя справы па артыкуле «масавыя беспарадкі». “Пацярпелыя” работнікі міліцыі патрабавалі праз суд кампенсацыю ўрону за “маральныя пакуты”, якія яны панеслі ў выніку сутыкнення з грамадзянамі горада. Сумы «пакутаў» ад 1000 да 15000 бел рублёў.
Андрэю прысудзілі 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму і тыя гады, якія ён мог правесці на вучобе ці працы, службе ў войску, стварыць сям'ю — ён правядзе ў калоніі. Пры непагашэнні пазоваў прымаюцца меры прымусу.
Мы спрабуем па меры сваіх магчымасцяў гасіць сумы па ісках, але выніковая сума проста непад'ёмная.
Прашу адгукнуцца неабыякавых грамадзян і аказаць пасільную дапамогу.
Якая сума неабходна?
2000 € — харчовы трансфер, працяглы праезд і іншыя выдаткі, якія нясуць сем'і асуджаных. Навагоднія падарункі непаўналетнім братам ад імя зняволенага, бо яны думаюць, што ён проста працуе далёка.