Дапамога палітвязню ў аплаце штрафу і выездзе з краіны

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Мужчына быў затрыманы за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года і нядаўна ў дачыненні да яго была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 342 КК — арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

У далейшым, не чакаючы рашэння следчых органаў, ён быў звольнены з працы, на якой быў на добрым рахунку насуперак меркаванню калег. Пасля адбыўся суд, дзе яму паставілі замах на злачынства, якое нібыта ўдалося спыніць дзеяннямі органаў.

Частка судовых пасяджэнняў, нябачных сведкаў і пацярпелых, адсутнасць магчымасці належным чынам мець зносіны з абаронцамі — вылілася ў рашэнне суда, паводле выраку якога ён адправіўся адбываць пакаранне ў калонію, а сям'я засталася без карміцеля.

Неаднаразова ў доме зняволенага праходзілі ператрусы, была канфіскаваная тэхніка, арыштаваная маёмасць. За час адбывання пакарання заўважна пагоршылася здароўе ў яго і яго блізкіх, спатрэбіліся немалыя выдаткі на лекаванне і аднаўленне. Праз вялікі штраф была ўведзена забарона на выезд з краіны. Прадпрыемствы адмаўляюцца прымаць на працу праз артыкул і наяўнасць судзімасці. Толькі аплаціўшы штраф, ён зможа бяспечна выехаць у іншую краіну, дзе яго ўжо чакаюць блізкія.

Якая сума неабходна?

1030 € — выдаткі на аплату штрафу і матэрыяльную падтрымку сям'і; купля адзення і прадуктаў харчавання.

:
€ 154
Збор завершаны. Сабрана: € 154