Карына Пацёмкіна — актывістка з Салігорску, якая з 2020 года брала ўдзел у акцыях пратэсту, адкрыта выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю, пісала лісты палітвязням, падтрымлівала патрабаванні страйкаму ААТ «Беларуськалій» і ўсімі магчымымі спосабамі змагалася за свабоду ў Беларусі. З-за сваёй грамадзянскай пазіцыі, Карыне давялося перажыць ганенне з боку прапагандысцкіх каналаў, «прафілактычныя гутарк»і і палітычны ціск. З цягам часу стала зразумела, што дзяўчыне пагражае магчымасць стаць палітзняволенай. З гэтай прычыны ў снежні 2021 года Карына вымушана пакінула Беларусь і стала нанава ўладкоўваць жыццё ва Украіне.
У лютым 2022 года дзяўчына пасялілася ў арэнднай кватэры ў Бучы разам з іншымі беларусамі. 24 лютага, а палове шостай раніцы, Карыну абудзілі навіной аб тым, што пачалася вайна. У першыя суткі праз пастаянныя бамбёжкі выбрацца з Бучы ў Кіеў стала немагчыма. Даведаўшыся, што ў Бучанскую раду набіраюць валанцёраў — дзяўчына прыйшла ў кол-цэнтр і стала аказваць дапамогу іншым.
6 сакавіка разам з сябрам Карына выведала дарогу да Ірпеня, яны ішлі пешшу, але потым даведаліся, што расейцы сталі абстрэльваць Раманаўку. Карына і яе сябар вярнуліся ў Бучу і сталі дапамагаць эвакуавацца сяброўцы, але праз дзень ці два яны выявілі, што ўжо няма і газу. Было прынята рашэнне зноў пайсці ў Ірпень, а адтуль — з'ехаць у Кіеў. Падчас эвакуацыі Карыне прапанавалі дабрацца да Львова і разабрацца з беларускай карткай, бо на той момант яны ўжо былі заблакаваныя на тэрыторыі Украіны. Апынуўшыся ў Львове, Карына далучылася да іншай валанцёрскай ініцыятывы і стала аказваць гуманітарную дапамогу.
7 красавіка, пасля вызвалення Бучы, дзяўчына вырашыла вярнуцца назад і працягваць валанцёрскую дзейнасць. У Карыны ёсць польская гуманітарная віза, аднак цяпер у яе не ўзнікае думак з'ехаць з Украіны. «Доўга не разумела, чаму ў тым жа Львове адчуваю сябе чужой. І пра сябе падумала: мусіць, трэба вярнуцца, каб знайсці сваё сэрца. Мне здаецца, яно ў адным са скляпенняў засталося».
Якая сума неабходна?
990 € — арэнда кватэры на 3 месяцы; аплата камунальных паслуг; прадукты харчавання.