Мне 24 гады. У 2020 годзе я быў арыштаваны за рэпост, пасля на мяне завялі крымінальную справу і абвясцілі ў вышук. З дапамогай BYSOL я здолеў пакінуць Беларусь.
За мяжой я пайшоў вучыцца, але калі пачалася вайна ў 2022 годзе, я вырашыў далучыцца да барацьбы супраць расейскага акупанта і пайшоў добраахвотнікам. За час службы я ўдзельнічаў у шматлікіх аперацыях: у Херсонскім контрнаступленні, у баях пад Бахмутам, на Запарожскім і Данецкім кірунках. Тры разы атрымаў асколачныя раненні.
Нядаўна я скончыў службу ўва УСУ і падаў прашэнне аб абароне ў Польшчы, бо тэрмін дзеяння майго пашпарта скончыўся.
Мне патрэбны сродкі на першы час, пакуль я шукаю працу і магчымасць працягнуць вучобу. Патрэбна дапамога з медыцынай: псіхатэрапія, а таксама лячэнне з-за асколкаў, якія да гэтага часу застаюцца ў маім целе. Акрамя таго, неабходна падтрымліваць маці, якая цяпер жыве са мной у Польшчы.
Буду шчыра ўдзячны кожнаму, хто зможа дапамагчы!
Сума збору:
€5000
€2000 – жыллё і выдаткі для нас з мамай на бліжэйшыя 2 месяцы
€2000 – медыцынскае абслугоўванне. Я здаровы, але ў целе да гэтага часу шмат невялікіх асколкаў. Трэба прайсці нармальнае абследаванне і вырашыць, што рабіць са здароўем далей
€1000 – 20 заняткаў з тэрапеўтам