Дапамога палітвязню, які адбывае тэрмін на «хіміі»

  • Гісторыя

Ад жніўня 2020 года я браў актыўны ўдзел у пратэстных акцыях, пасля чаго быў затрыманы супрацоўнікамі АМАПа ў дзень памяці Рамана Бандарэнкі. Быў збіты і стаў фігурантам адміністрацыйнай справы. Праз невялікі час пасля выхаду з ІЧУ быў затрыманы ГУБАЗам. На мяне завялі крымінальную справу з-за асуджэння катаванняў і нязгоду з татальным бязмежжам сілавых структур. Цяпер я асуджаны з накіраваннем на «хімію» на некалькі гадоў. Мне прапаноўвалі «прасіць памілаванне», ад якога я адмовіўся.

Праз нізкааплатную працу, даўгоў за пражыванне ў ВУАТ і праблем са здароўем, — цяпер я знаходжуся ў цяжкім фінансавым становішчы. Маю патрэбу ў сродках на існаванне і лекі.

Якая сума неабходна?

550 € — аплата харчавання, камунальных паслуг, на лекаванне.

:
€ 550
Збор завершаны. Сабрана: € 550