Наша сям'я была актыўная ў перадвыбарным і паслявыбарным жыцці нашага народа.
14.07.2020 мой бацька быў затрыманы на акцыі пратэсту з-за нядопуску Віктара Дзмітрыевіча Бабарыкі на выбары і атрымаў за гэтую акцыю 18 сутак адміністрацыйнага арышту.
Пасля, 7 жніўня 2020 года, прэвентыўна затрымалі мяне з бацькам і пасадзілі на 10 сутак. 13 верасня 2020 года мы былі на так званым «хараводзе» ў Брэсце, дзе нас з бацькам зноў затрымалі і пасадзілі на 15 сутак. Падчас адбыцця арышту нас прызналі падазраванымі па арт.342 ч.1 КК РБ. Мы паспяхова выйшлі з ІЧУ і сядзелі пад падпіскай аб нявыездзе, за гэты час мяне адлічылі з БрДТУ пасля таго, як я дэманстратыўна выйшаў з аўдыторыі падчас «дыялогу» з пракурорам Брэсцкай вобласці. Пасля, 09.02.2021, мяне арыштавалі і пасадзілі ў СІЗА. Там я адсядзеў 4 месяцы да 8.06.2021. Мне і майму бацьку прысудзілі па два гады «хіміі» з накіраваннем.
Разумеючы, што больш карысці на волі мы прынясем перамозе, мы вырашылі — трэба збегаць з краіны. Не магу пісаць якімі менавіта шляхамі мы беглі, але наступны месяц мы былі ў бегах. Цяпер мы знаходзімся ў Польшчы. На каранціне, амаль без сродкаў на пражыванне. Таксама нам трэба перавезці маці з Беларусі ў Польшчу.
Якая сума неабходна?
3090 € — на пераезд маці, харчаванне, адзенне і жыллё.