Дапамога былому палітвязню адкрыць сваю справу ў Беларусі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Вітаю!
Я былы палітвязень.

Нядаўна я выйшаў з калоніі, дзе адсядзеў амаль два гады па 342 артыкуле (арт. КК РБ 342 – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх – нататка BYSOL) за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і за фатаграфіі ў Інстаграме. На жаль, я не магу расказаць пра сваю справу больш і не магу нават назваць свайго імя, бо я хачу застацца і жыць у Беларусі. Тут мой дом.

У мяне ёсць жонка — яна таксама асуджаная на «хатнюю хімію» (від пакарання, калі асуджаны застаецца на волі, але з абмежаваннямі — нататка BYSOL). Яшчэ ёсць двое дзяцей. З працы мяне звольнілі і адмаўляюцца браць назад, бо баяцца звязвацца з “палітычнымі”.

І я падумаў, што магу паспрабаваць сябе ў аграбізнесе. Разуменне, што і як рабіць, у мяне ёсць. Рукі таксама ёсць. Але для старту патрэбны яшчэ і грошы. Частка сродкаў у мяне свае, а іншую частку я хачу папрасіць у вас.

Калі ўсё складзецца, то ў мяне атрымаецца справа, з якой я змагу карміць сваю сям'ю.

Сума збору:

€3200

Закупка насення – €200
Прылады для вырошчвання расады – €1500
Падрыхтоўка глебы да высадкі расады і сыход за ёй – €500
Прылады для паліву і арашэння – €1000

:
€ 1 072
Збор завершаны. Сабрана: € 1 072