Дапамога палітзняволенай ў аплаце штрафу і паслуг адваката

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Мяне завуць Яна і мне 26 гадоў. Я — звычайная дзяўчына, якая працавала касіркай у краме. Ад жніўня 2020 года я актыўна выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю. Мяне затрымалі за ўдзел у мірных акцыях, а больш канкрэтна — за 09.08.2020 і за 06.09.2020. Першапачаткова затрымалі менавіта за ўдзел 09.08.2020, а ў ходзе следства дадалі яшчэ адну дату. Знайшлі мяне па фатаграфіі.

Адразу мяне адправілі на 10 сутак у ІЧУ. Там давялося ўсе 10 дзён спаць без матрацаў і коўдраў. Перадачы таксама не дазваляліся. З ІЧУ мяне да суда адпусцілі пад даручальніцтва.

Праз год да мяне дадому ўварваліся супрацоўнікі ГУБАЗіКу і зноў затрымалі мяне на 10 сутак, пасля чаго — асудзілі па артыкуле 342 ч.1 на 3 гады «хіміі» з накіраваннем у ВУАТ.
Мяне адправілі ў месца, якое знаходзілася максімальна далёка ад дому. Хутчэй за ўсё, гэта робіцца імі спецыяльна.

У Выпраўленчай установе мяне ўладкавалі на працу санітаркай у лякарню. Мы працуем амаль без выходных, а заробкі — мінімальныя. Цяпер я маю патрэбу ў дапамозе на аплату штрафу «Менсктрансу», які мне пастанавіў суд за тое, што на знойдзенай імі фатаграфіі я стаяла на дарозе. Таксама мне неабходна раздаць пазыкі, якія я брала для аплаты адваката. З заробку санітаркай самой гэта зрабіць магчымасці няма. Вялікі дзякуй кожнаму, хто акажа мне дапамогу ў гэтым становішчы.

Якая сума неабходна?

1500 € — аплата штрафу «Менсктрансу»; пакрыццё пазыкаў, узятых на аплату паслуг адваката.

:
€ 1 543
Збор завершаны. Сабрана: € 1 543