Дапамога сям'і палітвязняў

  • Гісторыя

З верасня 2020 года наша сям'я падвергнулася пераследу ўладаў. У верасні мяне асудзілі па 23.34 за ўдзел у мітынгах, дзе сведкам быў міліцыянт. Перад судом «сведка» выклікаў мяне позвай і ў кабінеце разам са сваім «калегай» сталі пагражаць расправай, абражаць і зневажаць мяне. Пасля вынясення мне адміністрацыйнага спагнання, гэты «служыцель закону», пры дапамозе сваіх калегаў арганізаваў мне крымінальную справу за нібыта яго абразу, за што я атрымала 2 гады хатняй «хіміі» і 1000 рублёў маральнай шкоды на карысць «пацярпелага».

Мой муж таксама падвергся пераследам за свае палітычныя перакананні. 29 студзеня 2021 года, у яго адсутнасць былі ўзламаныя дзверы ў кватэру і вынесена ўся тэхніка, 30 студзеня 2021 года сілавікі прыйшлі з ператрусам. Дашлі ў маю кватэру і таксама вынеслі ўсю тэхніку.

У красавіку, па вяртанні з камандзіроўкі, майго мужа ўзялі пад варту і змясцілі ў СІЗА да суда, дзе ён правёў 48 сутак. Крымінальная справа ў дачыненні да майго мужа была адкрыта за размяшчэнне карцінкі ў сацсетцы. На малюнку была выява сілавіка і надпіс – «удзельнічаў у разгоне мірных мітынгаў, катаваў людзей». Гэта было расцэнена судом як паклёп, мужу прысудзілі 2 гады «хіміі» з накіраваннем і 1000 маральнага ўрону «пацярпеламу».

У нашай сям'і быў у горадзе быў бізнэс па аказанні паслуг — рамонт ТБ, які трымаўся на мужы. Цяпер муж адбывае пакаранне ў Віцебскай калоніі і не мае магчымасці аказваць паслугі ў сваім горадзе, я сама знаходжуся на хатняй «хіміі» з абмежаваннем волі.

Якая сума неабходна?

1200 € — на патрэбы сям'і, у якой ёсць двое дзяцей 16 і 8 гадоў.

:
€ 803
Збор завершаны. Сабрана: € 803