Дапамога ў рэлакацыі былога палітвязня па справе Зельцэра

  • Гісторыя

Добры дзень, я былы палітвязень па справе Зэльцэра. Пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі (2 гады) і штраф у 100 базавых за сваё меркаванне. Сродкі неабходныя для пераезду і вяртанне пазыкі родным.

Цяпер мне бракуе гэтай сумы, каб закрыць усе пытанні і не быць вінным нікому. Не хацеў звяртацца да апошняга, але зразумеў, што не змагу самастойна хутка сабраць сродкі. Тут знаходзіцца немагчыма, сталае хаджэнне на адзнакі ў РУУС, праверкі дома, усё заблакавалі ад банкаўскіх картак да хатняга інтэрнэту. Усё, што было на рахунках, не вяртаюць.

Гэтыя ўсе «бонусы» мне ўвесь час нагадваюць аб тым, што жыцці мне тут не дадуць нягледзячы на адбыты тэрмін. Вырашыў з'ехаць і не чакаць на чарговыя «сюрпрызы» з іх боку. Буду вельмі ўдзячны кожнаму, хто падтрымае.

Якая сума неабходна?

770 € — доўг родным і блізкім, якія аплацілі мне адваката і пазоў, сродкі на дарогу для хуткага пераезду ў бяспечнае месца.

:
€ 793
Збор завершаны. Сабрана: € 793