Мяне завуць Дзяніс, і я былы палітвязень. Хаця, як паказвае практыка, былых палітвязняў не бывае.
Пачынаючы з лета 2020 года мы з жонкай Настай актыўна ўдзельнічалі ў акцыях за Вольную Беларусь (мітынгі, ланцужкі салідарнасці, маршы). А 29 лістапада 2020 года мяне затрымалі на маршы раёнаў і асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 23.34 (удзел у незаконных масавых мерапрыемствах) на 15 сутак.
Я думаў, гэтым усё і скончыцца, аднак гэта быў толькі пачатак.
У чэрвені 2022 года да нас у кватэру ўварваўся ГУБАЗіК з групай САХР і пасля правядзення ператрусу нас з жонкай арыштавалі і адвезлі ў ІЧУ Акрэсціна. Канфіскавалі ўсе грашовыя сродкі, а на рахункі і маёмасць наклалі арышт. У ізалятары нас трымалі ў карцэры па 10-12 чалавек.
Праз 7 дзён жонцы ўдалося выйсці пад вялікі заклад. Аднак неабходнасць аплачваць 2-х адвакатаў (майго і ейнага), арэнда кватэры, і ўтрыманне малалетняй дачкі прывялі нас да складанай фінансавай сітуацыі.
Мяне ж адправілі ў СІЗА-1 на Валадарскага.
Там я правёў практычна 9 месяцаў у нечалавечых умовах ажно да этапу ў ВК-3 «Віцьба».
Мяне асудзілі па арт. 342ч.1 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) на паўтара гады. Маёй жонцы было прад'яўлена абвінавачанне па артыкулах:
- 342ч.1 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
- 130ч.1 КК РБ (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці);
- 361ч.3 КК РБ (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
Жонка была экстрана эвакуаваная з Беларусі камандай BYSOL, за што хацелася б выказаць вялікую падзяку.
Пасля выхаду на волю я адразу ж падвергся ціску з боку сілавых ведамстваў. І ў найкарацейшыя тэрміны таксама быў эвакуаваны да жонкі і дачкі.
Цяпер я са сваёй сям'ёй у бяспецы. Я страціў свой бізнэс і актыўна шукаю працу, аднак фінансава мы не стабільныя. Большая частка нашай маёмасці і грашовых сродкаў так і засталася пад арыштам. Таму прашу вас аб фінансавай дапамозе для мяне і маёй сям'і.
Якая сума неабходна:
€3500
Аплата арэнднага жылля на 3 месяцы – € 2000
Утрыманне і забеспячэнне дзіцяці (гурткі і абеды ў школе, адзенне, харчаванне) – € 700
Рэабілітацыя і адаптацыя ў новай краіне (медыцынскае абследаванне, курсы польскай мовы, пошук працы) – €800.