Дапамога былому палітвязню з Берасця

  • Гісторыя

Мяне завуць Абрамук Зміцер, я былы палітычны зняволены. Мне далі 2 гады «хіміі» па «справе карагодаў» у Берасці, а потым яшчэ 2 гады за «абразу прэзідэнта». Усяго выйшла 3 гады — справа ў бюракратыі.


Праз паўгода пасля суда адміністрацыя ВУАТ-9 пачала аказваць на мяне ціск праз тое, што я не прызнаваў віну. Я правёў у ШІЗА 120 сутак з 05.12.21 па 24.04.22. Потым мне выдалі чырвоную бірку, каб трымаць пад асаблівым кантролем. А пасля перавялі ў калонію (г.зн. узмацнілі жорсткасць пакарання), дзе я правёў 1 год, 1 месяц і 17 дзён.

У калоніі мяне змясцілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу), на 4.5 месяцы.

Я вызваліўся 22.04.23. У Берасці мяне паставілі на прафілактычны ўлік. Кожную нядзелю цягам двух гадоў я павінен быў адзначацца ў міліцыі. Таксама да мяне дадому часта прыходзілі супрацоўнікі. Акрамя таго, ў снежні 2022 года мяне ўнеслі ў спіс экстрэмістаў.

Праз месяц пасля вызвалення я таемна з'ехаў з Беларусі, бо пабаяўся за сваё здароўе і свабоду.

Ваша дапамога дасць мне «падушку» для арэнды жылля, пражытка і пошуку працы на новым месцы. Дзякуй!

Якая сума неабходна?

3000€ – гэта сума на жыллё, пакуль я буду шукаць працу, а таксама на выдаткі на ўладкаванне (аддзенне, праезд, інтэрнэт і гд).

:
€ 1 449
Збор завершаны. Сабрана: € 1 449