Дапамога палітвязню, які вымушаны бегчы з краіны з мінімальнай колькасцю сродкаў

  • Гісторыя

9 жніўня 2020 года, як і кожны беларус, які паважае сябе, я выйшаў на акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Стаяў у счэпцы на дарозе, за што і быў затрыманы праз год — 12 жніўня 2021 года. Далей усё па праверанай праграме: адміністрацыйныя суткі з пераходам у крымінальную справу. Адсядзеў на Валадарскага да 24 лістапада. Потым суд скараў на 3 гады «хіміі» з накіраваннем. Я напісаў апеляцыю, але 22 сакавіка суд Мінскага раёна пакінуў вырак у сіле. Мною было прынятае рашэнне не чакаць дня пазбаўлення волі.

Я пакінуў Беларусь, каб, зыходзячы з навін, мой тэрмін не стаў турэмным. Нядаўна памерла мая родная сястра. На пахаванне пайшлі амаль усе сямейныя ашчаджэнні. Я выехаў з краіны з невялікай сумай, якую сабралі сябры. Праз нестабільную сітуацыю з візамі, мне даводзіцца жыць у краіне, дзе цяпер усё вельмі дорага. Пачынаючы ад прадуктаў і сканчваючы жытлом. На першыя пару месяцаў грошай павінна хапіць з улікам знойдзенай працы. Арэнда кватэры каштуе столькі ж, а то і больш, чым мой заробак. Буду ўдзячны кожнаму, хто зможа падтрымаць мяне ў гэты першы час знаходжання ў чужой краіне.

Якая сума неабходна?

550 € — арэнда кватэры і купля прадуктаў на першы час.

:
€ 718
Збор завершаны. Сабрана: € 718