Былому палітвязню патрэбна дапамога для пераезду ў Польшчу з сям’ёй

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Добры дзень! Я былы палітвязень. Пасля вызвалення спрабую вярнуцца да свабоднага і бяспечнага жыцця. Цяпер я з сям'ёй знаходжуся ў Беларусі, і таму вымушаны схаваць сваё імя. Хаця мне няма чаго хаваць. Я не шкадую ні аб чым, што паспеў зрабіць да свайго арышту. А выпрабаванне лукашэнкаўскай турмой, лічу, я прайшоў годна.

У 2020 годзе я ўбачыў надзею для сябе і нашай краіны, калі Віктар Бабарыка вылучыў сваю кандыдатуру на выбары ў прэзідэнты. Я з энтузіязмам акунуўся ў перадвыбарчую кампанію, быў актыўным удзельнікам працэсу, падтрымліваў і дапамагаў розным ініцыятывам.

Пасля выбараў, якія ў нас скралі, я стаў часткай грамадзянскага пратэсту. За мой удзел у пратэстным руху рэжым «узнагародзіў» мяне 4 гадамі пазбаўлення волі.

Гэтыя гады былі вельмі цяжкімі для мяне і асабліва маёй сям'і. Дзякуючы веры ў сябе, вялікай падтрымцы блізкіх і ўнутранай свабодзе я прайшоў выпрабаванне турмой. Але на волі адчуў велізарнае расчараванне ад таго, што адбываецца ў краіне. Атмасферу татальнага запалохвання я бачыў літаральна ўсюды – ад школы да завода, ад уласнага тэлефона да грамадскіх месцаў. А з маім «багажом» і тым больш…

Адбыўшы тэрмін амаль усе былыя палітвязні падвяргаюцца палітычнаму пераследу. Не абышло гэта і мяне. Спачатку гэта былі адзнакі ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі па месцы жыхарства, а потым пачалося – татальны кантроль з боку работнікаў міліцыі (участковы, опер і іншыя) і прафілактычныя гутаркі з празрыстымі намёкамі аб тым, што наперадзе новая электаральная кампанія і «ўсялякае можа адбыцца».

Я разумею, што на бягучы момант выратаваць сябе і сям'ю можна, толькі выехаўшы з краіны. Але гады турмы вельмі моцна пагоршылі наш фінансавы стан і нам проста няма на што з'ехаць і жыць.

Я прашу дапамагчы мне і маёй сям'і з пераездам. Нам няма на каго разлічваць зараз, акрамя вас, каб вырашыцца на пераезд і адаптавацца ў новай краіне. Мы маем намер з жонкай шукаць працу ў Польшчы на месцы, хоць і вельмі страшна ехаць усёй сям'ёй у нікуды. Але заставацца і чакаць новага арышту, яшчэ больш страшна.

Дзякуем ад усяго сэрца кожнаму з вас за падтрымку!

Сума збору

€3200

€2000 – арэнда кватэры + камунальныя выдаткі на 3 месяцы

€1000 – на харчаванне і бытавыя выдаткі сям'і

€200 – білеты на праезд

Сабрана:
€ 35 з 3 200