Дапамога ў рэабілітацыі пенсіянерцы, якая адсядзела 30 сутак на Акрэсціна

  • Гісторыя

Мне 62 гады, я пенсіянерка. За плячыма дзве адміністратыўкі. Першая – за чытанне беларускіх кніг у электрычцы (25 базавых велічыняў). Другая – за пікет у падтрымку Калеснікавай і Знака (30 сутак на Акрэсціна).

Пасля Акрэсціна давялося аднаўляць здароўе. Потым па гуманітарнай візе з'ехала ў Польшчу. З 27 лютага мусіла пачаць працу ў школе з беларускімі дзеткамі. Але 24 лютага ўпала і зламала нагу. Страхоўка па міжнароднай абароне заканчваецца, далейшае лекаванне і рэабілітацыя будуць платнымі.

У школе шукаюць іншага настаўніка, бо праз траўму я выпадаю з працоўнага працэсу мінімум на два месяцы. Я засталася без магчымасці зарабляць грошы на аплату кватэры ды яшчэ і з дадатковымі выдаткамі на лекванне. Добра, што побач мой любімы сабачка, які разам з мной вымушаны быў эміграваць. З ім мне лягчэй маральна.

У Варшаве нашыя беларусы дапамаглі мне знайсці мыліцы, каб можна было перасоўвацца па хаце. Схадзілі ў аптэку і краму. Грошы сканчаюцца, а што потым рабіць — я не ведаю. Зарабляць найбліжэйшыя два месяцы я не змагу. Буду ўдзячная любой дапамозе.

Якая сума неабходна?

1500 € — аплата кватэры за два месяцы; лекаванне (наведванне лекара, кантрольныя здымкі, лекі, фізіяпрацэдуры); рэабілітацыя пасля зняцця гіпсу.

:
€ 1 814
Збор завершаны. Сабрана: € 1 814