Дапамога палітзняволенай, які ўтрымлівае маці і маленькую сястру

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Я быў асуджаны ў кастрычніку 2021 года за «здзек з дзяржаўных сімвалаў» і скараны на два гады абмежавання волі ў ВУАТ. Да абмежавання волі праходзіў адпрацоўку па размеркаванні пасля сканчэння вучобы. Вывучыўся я на аздабляльніка (тынкоўшчык, маляр, плітачнік). Працую на будоўлі. Затрымалі мяне за тое, што я сарваў беларускі сцяг у цэнтры свайго горада.

Праз затрыманнне не прайшоў да канца адпрацоўку, заставалася 7 месяцаў. Выставілі спагнанне. Разумею выдатна, што сам не выцягну такую суму, паколькі апроч базавага забеспячэння жыцця, я таксама дапамагаю маме, якая не можа працаваць. Мама знаходзіцца на доглядзе за дзіцем з інваліднасцю, маёй малодшай сястрой.

У маёй сям'і тры асобы — я, мама і малодшая сястра. Бацькі ў нас розныя, я рос без бацькі з ранніх гадоў і выхоўвала мяне маці. Праз некалькі гадоў у мяне нарадзілася сястра, але ў яе былі вяўлены праблемы са здароўем і яе бацька сышоў з сям'і. У сястрычкі анкалогія і адсутнічае зрок. Разам з мамай яны часта ездзяць у шпіталь ў Бараўляны на хіміятэрапію. Паколькі мама не можа працаваць, я лічуся адзіным карміцелем у сваёй сям'і.

У нашай сям'і я адзіны, хто прыносіць даход і пры вымушаных абставінах спрабую неяк справіцца з усімі цяжкасцямі. Буду вельмі ўдзячны кожнаму за падтрымку.

Якая сума неабходна?

2000 € — матэрыяльная падтрымка сям'і; аплата спагнання за навучанне.

:
€ 2 012
Збор завершаны. Сабрана: € 2 012