Дапамога актывістцы, ў якой было выяўлена новаўтварэнне

  • Гісторыя

Прасцей сваё аддаць, чым прасіць, але сітуацыя прымушае.

2020 год падсвяціў класных людзей у Беларусі. Шкада, што шмат каму давялося з'ехаць. Мы вас узгадваем і чакаем назад. Ведаем, як вам цяжка за межамі роднага краю. У адно імгненне настане момант, калі мы станем у ланцугі, але ўжо не салідарнасці, а перамогі. А пакуль мы ўсе робім агульную справу для цёплай і роднай Беларусі – нехта знутры, а нехта звонку.

Я гэтак жа, як і вы, не засталася ў баку ад тых страшных падзей 2020 года, і мне цудам пашанцавала застацца на тэрыторыі Беларусі, калі ўсё маё звыклае гераічнае асяроддзе апынулася ў турме, альбо было вымушанае з'ехаць. Але знаходзячыся ўсярэдзіне, я адчуваю сваю патрэбу менавіта тут, бо дапамога пацярпелым, зняволеным і іх сваякам павінна ісці бесперабойна і ў гэтым ланцугу. Я разумею, як гэта знаходзіцца ў сценах турмы. Ведаю, як разбураюцца сем'і і церпяць дзеці. Выпрабаваць увесь гэты боль мне даў рэжым.

Усе перажыванні не прайшлі без наступстваў. Некалькі месяцаў таму ў мяне з'явілася новаўтварэнне. Як аказалася, ў Беларусі не прадугледжаныя ў бясплатным варыянце медыцыны аператыўныя дзеянні. Лекары адкрыта раяць не адкладаючы платна правесці дадатковае абследаванне і магчымыя працэдуры. Заробак у мяне менш за 200 у.а., таму я магу спадзявацца толькі на вашу дапамогу і падтрымку. У Беларусі цяпер псіхалагічна вельмі складана, а ў такіх абставінах я пачынаю ўпадаць у дэпрэсію.

Буду ўдзячная кожнаму за салідарнасць.

Якая сума неабходна?

600 € — медыцынскія паслугі: кансультацыі; аналізы; лекавыя сродкі; псіхатэрапія.

:
€ 610
Збор завершаны. Сабрана: € 610