Дапамога актывісту Сяргею, які вымушаны быў эміграваць праз рэпрэсіі

  • Гісторыя

Мяне завуць Сяргей. Мне 40 гадоў. Маё палітычнае жыццё пачалося з таго, што ў 2020-м годзе я трапіў у выбарчую камісію (я працаваў у РВК). Падчас падвядзення вынікаў галасавання старшыня камісіі і сакратар агучылі выдуманыя лічбы, пад якімі я адмовіўся ставіць подпіс (пратакол так і застаўся без майго подпісу).

Потым было затрыманне на некалькі сутак і штраф за фатаграфаванне з нацыянальнымі сцягамі напярэдадні Дня Волі ў 2021 годзе. У 2021-м я быў чальцом Сходу, праз што ўлетку ў мяне адбыўся ператрус. Потым, пасля года зацішша, ў лістападзе 2022-га мяне затрымалі проста на працоўным месцы і я правёў у ІЧУ 20 сутак.

Пасля вызвалення, натуральна, пазбыўся працы, але і органы ад мяне не адчапіліся — пачалі запытваць інфармацыю на маёй ужо былой працы, а таксама на працы ў жонкі. Аднойчы патэлефанавалі і запрасілі ў РАУС даць тлумачэнні наконт інфармацыі, размешчанай у інтэрнэце.

Я зразумеў, што ў Беларусі мне не дадуць спакойна жыць і быў вымушаны перабрацца ў Польшчу. Тут сваякоў і сяброў няма — толькі знаёмыя знаёмых. У сувязі з чым маю патрэбу ў любой дапамозе на першы час, і буду ўдзячны на праяўленую салідарнасць.

Якая сума неабходна?

1100 € — арэнда жылля; набыццё прадуктаў і рэчаў першай неабходнасці з разліку на найбліжэйшыя 2 месяцы, пакуль знаходжуся ў пошуку працы.

:
€ 381
Збор завершаны. Сабрана: € 381