Дапамога сям'і палітвязня ў выплаце грашовай кампенсацыі маральнай шкоды

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Каханы муж, бацька дваіх дзетак, прыстойны чалавек нядаўна быў асуджаны на 9 гадоў калоніі строгага рэжыму за сваю барацьбу за праўду.

Мой муж — добры, справядлівы і сумленны чалавек. Як многія з нас, ён не можа бяздзейна глядзець на незаконнае самаўпраўства прадстаўнікоў улады, да гэтага часу верыць, што праўда пераможа, а асабліва калі за яе змагацца. Таксама, як ён, мы жывем з надзеяй, што хутка ўсё зменіцца да лепшага.

Майго мужа затрымалі дома, жорстка і беззаконна, на вачах у нашых дзяцей. Яшчэ вельмі маленькая на той момант дачка зусім не памятае тату, а сын, які спрабаваў у спалоху яго абараняць, да гэтага часу загадвае адно жаданне — каб тата хутчэй вярнуўся дадому.

Мы просім аб дапамозе, каб пагасіць судовыя спагнанні, а таксама для таго, каб сабраць перадачы для мужа, хоць неяк падтрымаць яго. На жаль, фінансавая сітуацыя краіны і свету толькі пагаршае сітуацыю і ўтрыманне сям'і і мужа робіцца з кожным днём цяжэй. Ад усяго сэрца дзякуем за кожны водгук.

Якая сума неабходна?

1030 € — аплата матэрыяльнай кампенсацыі за маральную шкоду; перадачы для мужа ў папраўчую ўстанову.

:
€ 1 034
Збор завершаны. Сабрана: € 1 034