Адзін смелы малады чалавек у адзіночку правёў акцыю супраціву рэжыму і ўлады. За свой дзёрзкі ўчынак быў асуджаны на два гады «хіміі» з накіраваннем у ВУАТ, дзе адбываў пакаранне.
Былі створаны жудасныя ўмовы, каб палітвязень праз пакуты і катаванні адмовіўся ад сваіх прынцыпаў, паверыў у сваю нікчэмнасць. Аднак не цяжкая фізічная праца на фермах і калгасах, дзе ўласнаруч трэба раздаць 6 тон кармоў; ні безграшоўе і жыццё надгаладзь; ні велізарныя праблемы са здароўем спіны і бронхаў — не змаглі зламаць гэтага чалавека.
Падчас рэйдаў ГУБАЗІКу яго затрымалі і за «экстрэмісцкія матэрыялы» ў тэлефоне. Ён быў змешчаны ў ШІЗА. Спадзяецца, што людзі дапамогуць і выкажуць салідарнасць. Сродкі патрэбны на лекаванне, а таксама на тое, каб здаць на пасведчанне кіроўцы катэгорыі «Е». Плануе такім чынам знайсці працу дальнабойшчыкам за межамі Беларусі.
Якая сума неабходна?
1300 € — сродкі на першы час для існавання пасля вызвалення.