Я быў асуджаны за каментар у інтэрнэце, бо ставіўся да падзеяў, якія адбываюцца ў краіне, неабыякава. За гэта мяне пакаралі двума гадамі «хіміі» з накіраваннем.
Калі мяне затрымалі і адправілі адбываць «хімію», мая жонка знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку. Дома ўзяліся за жонку: пачаліся праверкі, допыты і праслухоўванне тэлефона. Дзякуй Богу, што ўсё абышлося, і быў асуджаны толькі я. На «хіміі» за мной была пільная ўвага. Спасылаючыся на «парушэнне рэжыму», мяне адправілі ў месцы пазбаўлення волі.
Я адбыў поўны тэрмін, але пасля вызвалення ў міліцыі зноў з'явілася да мяне цікавасць. Цяпер яны прыходзяць да мяне дадому, рэгулярна правяраць маю прысутнасць. Паставілі на ўлік. Цяпер я афіцыйна павінен з'яўляцца раз на месяц у міліцыі.
Усе спробы працаўладкавацца абарочваюцца супраць мяне, бо працадаўцы ў Беларусі баяцца тых, хто раней быў судзімы паводле палітычнага артыкула. Прынялі з жонкай рашэнне, што трэба будаваць новае жыцьцё ў іншай краіне. На дадзены момант мы маем патрэбу ў сродках, каб ажыццявіць пераезд і абыцца ў новым месцы. Усім неабыякавым людзям будзем вельмі ўдзячныя за дапамогу!
Якая сума неабходна?
1700 € — адкрыццё візы і аплата ўсіх дакументаў; набыццё рэчаў першай неабходнасці; аплата жылля і пераезду на новае месца жыхарства.