Дапамога сям'і палітвязня, які цяпер адбывае пакаранне на «хіміі»

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

25 лютага 2022 года мяне асудзілі па артыкуле 369 КК РБ на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у ВУАТ. Пааодле прысуду я вымушаны выплаціць пазоў. За час следства нідзе не працаваў і, знаходзячыся ў няволі, ў мяне і маёй жонкі назапасіліся запазычанасці за крэдыт.

Мая жонка мае 2 групу інваліднасці, якая суправаджаецца  «букетам» хвароб: цукроўніца, рэгулярнае ўвядзенне інсуліну, хваробы сэрца і хрыбетніка.

Звярнуцца да неабыякавых людзей мяне прымусілі абставіны, якія нам паставіў рэжым. Я буду ўдзячны тым, хто падставіць плячо ў гэтую цяжкую хвіліну.

Якая сума неабходна?

550 € — купля набыццё лекаў; сплата запазычанасцяў.

:
€ 550
Збор завершаны. Сабрана: € 550