Дапамога былому палітвязню, якога пазбавілі сродкаў на існаванне пасля вызвалення

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Гісторыя мая пачалася, як і шмат у каго, 9 жніўня 2020 года з затрымання на акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. Там я прайшоў праз катаванні, гвалт і проста нечалавечыя ўмовы ўтрымання.

Далей, цягам наступных двух гадоў, я неаднаразова затрымліваўся па надуманых адміністрацыйных пратаколах. 1 верасня 2022 года я быў затрыманы на працоўным месцы па крымінальным артыкуле за ўдзел у пратэстах 2020 года. За амаль 3.5 месяцы ў СІЗА моцна пахіснулася мая нервовая сістэма, што адбілася на праблемах са скурай: пачалася экзэма, якой ніколі да гэтага не было.

Пасля прысуду, які хоць і аказаўся самым мяккім з таго, на што можна было разлічваць у нашых рэаліях, — весялосць працягнулася не доўга. Адразу па вяртанні дадому мяне сустрэлі выкрытыя дзверы, адключаны і апламбаваны газ, святло, вада, і велізарны рахунак за камунальныя паслугі. На працы апавясцілі аб нежаданні працягваць з мной кантракт, таму, адпрацаваўшы да канца снежня, я пазбавіўся працы. На гэтым рэпрэсіі не спыняюцца, бо ўжо 17 студзеня 2023 г. я быў затрыманы ва ўласнай кватэры за непадпарадкаванне і змешчаны на суткі. Таму я прашу дапамогі ў нашых неверагодных беларусаў і буду ўдзячны кожнаму за салідарнасць.

Якая сума неабходна?

550 € — матэрыяльная дапамога на жыццё.

:
€ 551
Збор завершаны. Сабрана: € 551