Я люблю сваю краіну і ненавіджу дзяржаву.
Ніколі б не падумала, што праз выяву гісторыка-культурнай каштоўнасці, якой з'яўляецца выява «Пагоня», якая, па сутнасці, павінна ахоўвацца дзяржавай і за знішчэнне якой прадугледжаны артыкул 344 КК РБ.
Мяне асудзяць і будуць уцягваць у яшчэ большыя матэрыяльныя цяжкасці. За размяшчэнне смайліка «Пагоня» і слоў «Жыве Беларусь» у сац.сеткі прысудзілі штраф 100 б.в.
Абскарджанне ў абласным судзе — прысуд пакінулі ў сіле.
За нявыплату штрафу накінулі яшчэ 10 б.в. Прыходзіў дадому судавыканаўца, фатаграфаваў і апісаў маёмасць. Дачку выклікалі ў следчы камітэт.
Усё сваё свядомае жыццё я працавала на дзяржпрадпрыемствах і на дзяржаву, адлічвала падаткі, была законапаслухмяным грамадзянінам. А ў выніку — часам не да законаў. Разумныя і думаючыя людзі гэтай дзяржаве не патрэбны.
Але насуперак усяму – Жыве Беларусь! I будзе жыць вечна!
Якая сума неабходна?
650 € — Дапамога сям'і.