«Пагоня» — беларускае добраахвотніцкае падраздзяленне ва Украіне, якое супрацьстаіць расейскай агрэсіі. Падраздзяленне ўвесь час пашыраецца, асноўная група байцоў знаходзіцца непасрэдна на перадавой.
За 10 месяцаў вядзення баявых дзеянняў у падраздзялення ёсць страты, як у жывой сіле, так і ў тэхніцы. На сённяшні момант «Пагоня» мае вострую патрэбу ў дадатковым пазадарожніку. Пажадана, каб гэта быў пікап Mitsubishi L200, бо падчас абстрэлу з пікапа лягчэй выскокваць. Машына такой мадэлі добра зарэкамендавала сябе на фронце.
Якая сума неабходна?
8500 € — сярэдні кошт Mitsubishi L200 (2001-2004) па рынку; рамонт пасля набыцця.