Я дарослы чалавек, які працягвае верыць у цуд і ў прымаўку, што нават адно рысавае зярнятка здольнае ссунуць чашу шаляў. Тым больш, што такіх зярнятак з кожным днём становіцца ўсё больш.
Магчыма, я выбрала не самы правільны шлях у барацьбе за мір. Здаецца, што надпіс «Не вайне» на акне ніяк не ўплывае на вырашэнне праблемы. Аднак я спадзявалася, што гэта падтрымае і сагрэе тых, хто раптам падніме галаву, зірне на верхнія вокны і ўбачыць надпіс. Адчуе, што нас шмат, мы побач. Мы не жадаем вайны і не верым, што, захапіўшы чужыя землі, разбурыўшы хаты, выгнаўшы і забіўшы людзей, Расея «вызваліць» Украіну. Калі толькі пад гэтымі словамі не маецца на ўвазе «вызваліць Украіну ад украінцаў».
Мой старэйшы сын да лютага вучыўся ў Кіеўскім інстытуце. Там аднолькава добра ставіліся да ўсіх нацый. З пачатку вайны інстытут зачынены, частка ягоных аднакурснікаў эвакуавалася за мяжу, а хтосьці сядзіць у падвалах і ў склепах. Як і ў любога беларуса, ў мяне ёсць знаёмыя, звязаныя з Украінай. Я не магу думаць пра іх без слёз і злосці на сваё бяссілле.
Маё ўменне па шыцці інтэр'ерных цацак і іншых шчаслівых дробязяў цяпер зусім бескарысліва і не прыносіць прыбытак. Шукаю працу, але жыву адна з дзіцем малодшага школьнага ўзросту, і ёсць пытанні з поўнай занятасцю. Самастойна аплаціць штраф у памеры 2400 бел.руб., які суд палічыў абгрунтаваным за надпіс на акне, — ў дадзены момант для мяне нерэальна. Канешне, я спрабую аспрэчыць неправамернасць вынясення такога пакарання, але прынцыпы справядлівасці і гуманізму не распаўсюджваюцца на простых грамадзян Беларусі.
Якая сума неабходна?
780 € — аплата штрафу ў памеры 75 базавых велічынь у адпаведнасці з курсам еўра на 29.03.2022