Дапамога ў пераездзе сям'і лекаркі, на якую аказваецца ціск

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Я з'яўлялася актыўнай удзельніцай жаночых і нядзельных маршаў супраць гвалту. Некалькі разоў давала інтэрв'ю «Белсат». Наведвала збітых і параненых у ГКБ 2 і 6. Аказвала матэрыяльную дапамогу людзям. Хавала ўдзельнікаў пратэсту ад затрыманняў у сваёй кватэры.

17.12.20 у месца маёй працы, у «Рэспубліканскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалекавання», прыехаў СК у асобе маёра і падпалкоўніка і мяне забралі. Адвезлі дадому, дзе зрабілі ператрус. Падчас ператрусу, у нас канфіскавалі 2 сістэмныя блокі, 4 тэлефоны, 2 планшэты. Рэчы належалі майму мужу і сыну. Ніякіх дакументаў аб адабранні мне не выдалі.

На наступны дзень, мяне выклікала галоўная лекарка і ўзяла вусныя тлумачэнні. Разам з загадчыкам аддзялення яны дазволілі мне працаваць далей.
Галоўную лекарку звольнілі, бо што яна адмовілася звольніць мяне і іншых лекараў, якія прайшлі праз Акрэсціна. Перад яе звальненнем — яна працягнула мой кантракт.

У чэрвені мне патэлефанавалі з міліцыі і аб'явілі, што заўтра зноў будзе праведзены ператрус. 16.07 я была выкліканая новым галоўным лекарам, які ў грубай форме распавядаў, што хутка за мной на працу прыедзе АМАП. У панядзелак мне прад'явілі позву на допыт у г. Камянец. Я напісала заяву аб звальненні, бо ехаць на допыт не планавала.

20.07 нелегальна пераехала ў Расею. Ад жніўня знаходжуся ва Украіне. Шмат сродкаў пайшло на рэлакацыю. У чужых краінах выжываю падпрацоўкамі. У Беларусі ўчастковы ходзіць па дамах маіх суседзяў і аказвае ціск на маю сям'ю. У маёй мамы прайшлі 2 ператрусы, яе выклікалі ў пракуратуру. У цёткі ў Берасці таксама адбыўся ператрус і нядаўна яе выклікалі на допыт. Маю патрэбу ў дапамозе для арганізацыі пераезду сям'і ва Украіну.

Якая сума неабходна?

2500 € — на афармленне дакументаў ва Украіне, пераезд у Польшчу і перавоз мужа.

:
€ 1 697
Збор завершаны. Сабрана: € 1 697