Вітаю!
20 гадоў таму я ўзяў у рукі фотаапарат і зразумеў, што хачу быць фотажурналістам. З таго моманту мінула шмат часу, і за гэтыя гады я навучыўся не толькі фіксаваць моманты, але і перадаваць гісторыі праз аб'ектыў камеры. Мы перажывалі розныя часы, ад палітычных падзеяў да асабістых драм, і кожная з іх пакінула адбітак на мне і маёй працы.
У 2020 годзе я быў, здаецца, паўсюль. З 2014 года я працаваў кіраўніком фотаслужбы найбуйнейшага беларускага незалежнага інфармацыйнага партала TUT.BY. Таму большасць фатаздымкаў часоў каранавіруса, выбарчай кампаніі 2020 года і наступных падзей, якія мільёны беларусаў (і не толькі беларусаў) бачылі ў 2019-2021 годзе, праходзілі праз мае рукі. А пачынаючы з 8 жніўня 2020 года я вёў фотастужку ў штодзённых анлайнах TUT.BY і кіраваў яго фотаслужбай.
18 траўня 2021 года ўлады Беларусі атакавалі партал, арыштавалі яго кіраўніцтва і некалькіх рэдактараў, таму было прынятае рашэнне аб экстранай эвакуацыі працаўнікоў партала з Беларусі. 23 траўня я пакінуў Беларусь і пераехаў у Кіеў, дзе працягваў працаваць журналістам і медыятрэнерам у шэрагу незалежных беларускіх СМІ, пасля прызнаных экстрэмісцкімі.
З пачаткам уварвання РФ ўва Ўкраіну я эвакуаваўся ў Польшчу, а пасля па праграме падтрымкі беларускіх журналістаў, у Нямеччыну, дзе знаходжуся з сям'ёй дагэтуль. Увесь гэты час да ліпеня 2024 года працаваў журналістам у незалежным беларускім інфармагенцтве, але з-за складанасцяў з фінансаваннем незалежных беларускіх медыяў застаўся без працы. Знайсці іншае месца па спецыяльнасці мне не ўдалося — вакансій вельмі мала. Так, падпрацоўкамі і выкарыстоўваючы запасы, мы дацягнулі да верасня, але зараз грошай проста не засталося.
Каб выйсці з сітуацыі, я ўладкаваўся на завод пральных машын, аднак першы заробак мне выплацяць толькі праз месяц. Таму ў нас утвараецца запазычанасць за кватэру за мінулы месяц, плюс прыйшлі рахункі са страхавой і за электрычнасць, якія трэба пагасіць. Таксама нам трэба прыкладна €300 на прадукты. Інтэрнэт і праязныя мы аплацілі.
Не прашу дапамагчы мне выплатай у выглядзе незваротнай дапамогі. Пастараюся вярнуць усе атрыманыя сродкі ў выглядзе ўнёсаёкаў у фонд, як толькі змагу зарабляць. Не думаў, што мая сям'я апынецца ў сітуацыі, калі трэба прасіць дапамогі, аднак усе магчымасці на дадзены момант вычарпаныя.
Разумею, што ёсць становішчы нашмат горшыя за нашае, але ў існуючай сітуацыі мы вельмі рызыкуем непрацягненнем кантракта на кватэру, судовымі пазовамі, якія пацягнуць за сабой дадатковы штрафныя санкцыі, і адключэннем электрычнасці.
Прашу дапамагчы маёй сям'і.
Сума збору
€2400
€1300 – арэнда на 2 месяцы
€500 – рахункі са страхавой
€160 – аплата камунальных за месяц
€140 – пераразлік за электрычнасць за мінулы год
€300 — прадукты на месяц