Дапамога сям'і добраахвотніка: пераезд і падрыхтоўка да родаў

  • Гісторыя

Мяне завуць Пётр Шляхценка, пазыўны «Механ». Я – рэпрэсаваны беларус, добраахвотнік, валантэр, любячы муж і зусім хутка — будучы бацька. У 2020 годзе, як і многія іншыя беларусы, я апынуўся пад ціскам рэпрэсій за тое, што выступаў супраць жорсткасці рэжыму. Сотні тысяч людзей змагаліся за свае правы, але шмат хто з нас быў вымушаны пакінуць сваю радзіму.

У 2021 годзе я прыехаў у Кіеў, дзе працаваў на СТА і таксаваў, а потым уліўся ў беларускую дыяспару. Я дапамагаў іншым уцекачам, якія, як і я, шукалі прытулку. Пасяляў людзей у сябе дома, сустракаў іх на мяжы, перавозіў, удзельнічаў у акцыях салідарнасці.

З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расеі ўва Ўкраіну я не застаўся ў баку – дапамагаў з эвакуацыяй людзей, а пазней далучыўся да Палка Каліноўскага. Я служыў амаль два гады, бачыў шмат, пра што складана казаць, але я ганаруся, што змог зрабіць свой унёсак у барацьбу за свабоду.

З сакавіка гэтага года я вярнуўся да грамадзянскага жыцця. Цяпер мы з жонкай рыхтуемся да самай важнай падзеі ў нашым жыцці – да нараджэння нашага першынца. Аднак галоўнай нашай мэтай стала гарантаваць бяспеку для нашай будучай сям'і. Менавіта таму мы прынялі рашэнне пераехаць у Польшчу – краіну, дзе мая мама мае карані, і дзе мы зможам адчуваць сябе ў бяспецы.

Пераезд – гэта складаны і дарагі працэс. Першыя месяцы пасля пераезду будуць асабліва цяжкія: пакуль я не атрымаю дакументы, я не змагу афіцыйна працаваць, а выдаткі на жыллё і падрыхтоўку да родаў вельмі вялікія. Мы падлічылі, што нам трэба сабраць €3500. Гэтая сума пакрые заклад за кватэру, арэнду на першыя месяцы, а таксама падрыхтоўку да нараджэння нашага дзіцяці.

Дзякуй усім, хто гатовы адгукнуцца і дапамагчы нам у гэты важны момант. Нават самая маленькая сума мае вялікае значэнне!

Сума збору

€3500

€2500 – жыллё на 4 месяцы + заклад
€1000 – пялюшкавы столік, вазок, рэчы для малога на першы час

Сабрана:
€ 124 з 3 500