Дапамога былой палітзняволенай, якую пераследавалі пасля вызвалення

  • Гісторыя

У 2020 годзе я была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі ў межах крымінальнай справы. Адседзела на сутках, пасля 72 гадзіны была вызвалена праз недастатковасць доказаў. Пасля была двойчы судзімая па адміністрацыйных справах за ўдзел у мітынгах, двойчы была аштрафаваная. Пасля я страціла працу, таксама працу страціў і мой муж.

У 2021 годзе я зноў была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі па крымінальнай справе за «экстрэмізм». Калі знаходзілася ў ІЧУ — мяне не кармілі, не давалі піць, не давалі падушку, матрац і коўдру. Спала на жалезных і халодных нарах, забраўшы ўсе цёплыя рэчы. У СІЗА на першым ярусе спаць было забаронена, толькі на другім, увесь час прымушалі здаваць рапарт, у якім трэба было казаць, што я схільная да «экстрэмізму». Пазбаўлялі лістоў ад чужых людзей, а таксама ад сваякоў. Не выводзілі на шпацыр. Не дазвалялі спатканні са сваякамі.

Я адсядзела свой тэрмін і выйшла на волю. Аднак па вызваленні рэпрэсіі ў адносінах да мяне не спыніліся. Таму я вырашыла пакінуць Беларусь. Маю патрэбу ў падтрымцы на адаптацыйны перыяд у новай краіне. Загадзя вялікі дзякуй кожнаму за дапамогу!

Якая сума неабходна?

500 € — аплата жылля за месяц; харчаванне да атрымання першага заробку.

Сабрана:
€ 62 з 500