У траўні 2021 года мяне асудзілі за ўдзел у акцыі. На гэты раз за акцыю на якой мяне не было — я працавала. Суддзю ні білінг тэлефона (вызначэнне месцазнаходжання), ні сведкі, ні нават відэа таго, што я знаходжуся ў іншым месцы падчас затрымання «па пратаколе» не збянтэжылі.
Суд пастанавіў аплаціць штраф 5800 рублёў. Мяне арыштоўвалі некалькі разоў, былі і суткі і штрафы. Раней дапамогі я не прасіла, але на гэты раз сама не магу справіцца. У матывіровачнай частцы суддзя ўказаў час затрымання, які я пазначыла дакладным на судзе. Яно было на гадзіну пазней, чым у пратаколе.
У доказ нават прынятае відэа, дзе бачна, што я знаходжуся ў краме і выходжу з яго значна пазней за час затрымання па пратаколе.
Абапіраючыся на мае словы і лічачы іх вернымі, суддзя праігнараваў пратакол і сказаў, што няма прычын лічыць, што ў пратаколе нешта выдумана.
Зрэшты, нічога новага.
Якая сума неабходна?
1000 € — неабходная сума дапамогі.