Дапамога дзіцячаму хірургу, якога звольнілі за фота з пратэстаў

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Андрэй Васільевіч (сапраўднае імя схаванае з меркаванняў бяспекі) працаваў дзіцячым хірургам у адным з раённых гарадоў. У ліпені 2022 года быў арыштаваны за «незаконнае пікетаванне». Менавіта так былі інтэрпрэтаваныя фота 2020 года, знойдзеныя супрацоўнікамі органаў унутраных спраў у сетцы інтэрнэт.

Спачатку доктару прысудзілі вялізны штраф – больш за 3000 бел. рублёў. Адразу ж за штрафам рушыла  звальненне, якое пазбавіла Андрэя Васільевіча і справы жыцця, і сродкаў на існаванне.

Усё жыццё Андрэй Васільевіч працаваў з дзеткамі, за гэты час паспеў выратаваць вялікую колькасць маленькіх пацыентаў з вострай хірургічнай паталогіяй. У цяперашні час ён знаходзіцца ў цяжкім фінансавым становішчы і мае патрэбу ў нашай падтрымцы. Давайце падтрымаем лекара і сваёй дапамогай у тым ліку. Скажам яму дзякуй за ягоную працу!

Якая сума неабходна?

1000 € — падтрымка лекара.

:
€ 1 105
Збор завершаны. Сабрана: € 1 105