Добры дзень!
Мяне завуць Егор.
Да нядаўняга часу я навучаўся ў Наваполацкім палітэхнічным каледжы. Але калі пачалася вайна, я проста, як ёсць, казаў тое, што пра яе думаю. Таксама я не хаваў сваёй пазіцыі наконт гвалту ў Беларусі.
Куратары і міліцыя праводзілі з мной «выхаваўчыя» гутаркі праз маю пазіцыю, але паколькі я даглядаў хворую маму – у яе быў рак [фонд BYSOL мае ўсе пацвярджальныя дакументы] – усё абыходзілася толькі пагрозамі.
У студзені 2023 года маці памерла, а праз месяц я пачаў рабіць візу ў Польшчу. Я адлічыўся з каледжа, бо мне цяжка было маўчаць і рабіць выгляд, што нічога не адбываецца. Аднак пазней мне прыйшло апавяшчэнне, што я мушу на працягу 6 месяцаў аплаціць 6512 бел. руб. — сума, выдаткаванач на маё навучанне. Калі я гэтага не зраблю, то каледж звернецца ў суд, і ў выніку маёмасць маёй сям'і можа быць арыштаваная. Я не хачу, каб мая сям'я пакутавала праз маю грамадзянскую пазіцыю.
Прашу дапамагчы пагасіць мне гэты «штраф» за няўменне маўчаць.
Сума збору:
€1900 Аплата доўгу