Добры дзень!
Мой тата — пенсіянер. У 2020 годзе ён пакінуў некалькі каментароў пад навіной аб пратэстах, у якіх асудзіў жорсткасць сілавікоў. Ён забыўся на гэтыя тэксты, але летась ягоныя словы трапіліся на вочы нейкаму таварышу маёру, і бацьку забралі на Акрэсціна.
Спачатку яго асудзілі на 14 сутак, а потым, пры выхадзе з ІЧУ, затрымалі зноў і распачалі крымінальную справу па 369 артыкуле (арт 369 КК РБ — абраза прадстаўніка ўлады). Быў суд. Бацьку прызналі вінаватым і скаралі на 3 месяцы арышту і на гіганцкі штраф (аплата маральнай кампенсацыі).
Мы думалі, на гэтым усё скончыцца, аднак потым тату зноў судзілі. І зноў па артыкуле 369 за тыя ж каментары. Ён правёў яшчэ 3 месяцы ў СІЗА, а цяпер знаходзіцца на «хатняй хіміі» (від пакарання, калі асуджаны застаецца на волі, але з абмежаваннямі — нататка BYSOL).
Пакуль тата знаходзіўся ў турме, яго звольнілі з працы. Цяпер ён жыве на пенсію 750 рублёў. З гэтых грошай ён мусіць заплаціць штрафы, маральныя кампенсацыі і аплаціць адваката. Агулам 5200 еўра. Частку грошай мы ўжо выплацілі, але калі не паспеем заплаціць рэшту ў тэрмін – €3500 – штраф вырасце яшчэ больш.
Просім вашай дапамогі сабраць патрэбныя сродкі, каб нашая сям'я не засталася ў пазыках і без сродкаў на існаванне.
Сума збору:
€3500
Па першым судзе:
Аплата маральнай кампенсацыі «пацярпелым» – 5000 руб (€1445)
Аплата адвакатаў – 3000 руб (€865)
Па другім судзе:
Аплата маральнай кампенсацыі «пацярпелым» – 8000 руб (€2310)
Аплата адвакатаў – 2000 руб (€580)
6000 рублёў мы ўжо выплацілі самастойна, збор неабходны на рэшту ў 12000 рублёў (€3500)