Дапамога палітычнай уцякачы Патапенкі Алесі

  • Гісторыя

Добры дзень. Мяне клічуць Алеся Патапенка. Я з Мінска (р-н Новая Баравая). Я прыехала ў Літву летась у снежні. Пачынаючы са жніўня 2020 года ў дачыненні да майго мужа — Патапенкі Цімафея, пачалі паступаць позвы за вывешаны бел-чырвона-белы сцяг на лоджыі ўласнай кватэры. Па дадзеных позвах ён не з'яўляўся. Зь верасьня супрацоўнікі органаў унутраных справаў пачалі інфармаваць нас па тэлефоне і пагражаць, што калі я не здыму сьцяг, то ў адносінах майго мужа будзе ўжыта адміністрацыйнае спагнаньне, аж да арышту. Пасля гэтага прыходзіла яшчэ некалькі позваў.

9.12.2020 да нас спрабавалі трапіць у кватэру супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС РБ. Якія патлумачылі, што ў дачыненні да майго мужа і мяне ідзе праверка па арт.179 КК РБ і арт.369 КК РБ. Санкцыі дадзенага артыкула — да 3 гадоў пазбаўлення волі. Таксама яны растлумачылі, што могуць пазбавіць нас бацькоўскіх правоў і забраць дзяцей у дзіцячы дом. Мы не сталі чакаць, пакуль нас затрымаюць і вырашылі выехаць з краіны.

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС, якія прыходзілі дадому, патлумачылі, што на нас з мужам напісаў заяву наш сусед — намеснік начальніка УУС МУС РБ Раманчук Раман Валер'евіч палкоўнік міліцыі, за абразу і распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці (у дамавым чаце).

Цяпер мы ўсёй сям'ёй з двума дзецьмі пражываем у Клайпедзе. У Менску я сканчала БДТУ (бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт) але па спецыяльнасці я не працавала, я працавала ў авіякампаніі Белавія (бортправаднікам). Адпаведна, каб хоць неяк рэалізаваць сябе ў іншай краіне, я паступіла ў Літоўскую марскую акадэмію на IT. Але з прычыны таго, што я позна падала дакументы, я не змагла атрымаць грант, хоць я маю добры атэстат за 11 класаў у гімназіі #75. Позна падала дакументы на навучанне, т.я. не ведала ці змагу я пайсці на навучанне. Майму малодшаму дзіцяці 2 гады, а старэйшаму 10 гадоў.

Я займалася размеркаваннем іх у дзіцячы садок і школу адпаведна. І на той момант не было ўпэўненасці, што маё малодшае дзіця пойдзе ў дзіцячы садок. Як толькі я яго аддала ў садок, то падала дакументы на навучанне, але ўжо не змагла падаць на грант (на бясплатнае навучанне) з-за тэрмінаў.

У Менску мы аплачваем крэдыт за кватэру, з мяне таксама патрабавалі вярнуць дапамогу, якую мне выплачвалі на дзяцей у Менску.

Буду ўдзячна вашай дапамозе.

Якая сума неабходна?

3000 € — дапамогі ў аплаце за навучанне ў КМА.

:
€ 952
Збор завершаны. Сабрана: € 952