Пажылы беларус жыве на лецішчы ў Польшчы. Яму патрэбна абследаванне

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Мяне завуць… А, няхай будзе проста – «Павел».
Я пенсіянер і палітычны ўцякач з Беларусі. Маё сапраўднае імя лепш не называць — у Беларусі ў мяне засталіся дзеці, і я магу нашкодзіць ім.

У 2020 годзе на сваёй машыне я вазіў абсталяванне для пікету Святланы Ціханоўскай і ставіў намёты. А 9 жніўня, калі ўсе выйшлі на вуліцы, выйшаў і я. У той вечар мне, ужо немаладому чалавеку, дасталася ад АМАПа – дручком па спіне і па нагах. А потым мяне звольнілі. Я ўладкаваўся вартаўніком пры адной з цэркваў, спаў там жа, у вартоўні. Вяртацца дадому баяўся.

Потым зрабіў візу і з'ехаў у Польшчу. Падаў дакументы на абарону і адразу пайшоў працаваць на будоўлю – цягаў, капаў, клаў. Рабіў усё, што мог. Але ўзрост дае пра сябе знаць. Спіна, ногі, а цяпер і сэрца часта нагадваюць, што мне ўжо не дваццаць.

Цяпер я жыву ў маленькім дачным пасёлку. Здымаю хатку і зарабляю тым, што дапамагаю людзям па гаспадарцы – абразаю дрэвы, рамантую платы, востраю прылады і займаюся дробным рамонтам. Грошай хапае, каб жыць. Але на добрую медыцыну – не. Бясплатна лячыцца можна, але трэба чакаць месяцамі, а сэрца ўсё часцей барахліць.

Таму я вырашыўся папрасіць дапамогі – зусім няшмат. Каб прайсці абследаванне і праверыць сэрца. І яшчэ крыху – каб дажыць да зімы без патрэбы.

Я не жалюся. Я проста хачу жыць годна.
Дзякуй кожнаму, хто прачытаў і не прайшоў міма.

Сума збору
€2150

€800 – абследаванне і лячэнне сэрца. Платная кардыялагічная дыягностыка: ЭКГ, УГД, холтэр, аналізы, кансультацыі спецыялістаў. Магчыма, спатрэбіцца медыкаментознае лячэнне, а можа — і працэдура. Бясплатна гэта заняло б месяцы чакання, а здароўе не чакае,
€800 – арэнда дачнай хаткі і аплата электрычнасці і вады на працягу 3 месяцаў,
€400 – абнавіць старое працоўнае адзенне і абутак (гумовыя боты, куртка, пальчаткі), аплата мабільнага, транспарт,
€150 – базавыя прадукты.
 

Сабрана:
€ 300 з 2 150