Дапамога беларускаму актывісту аплаціць жытло і знайсьці працу ў эміграцыі

  • Гісторыя

Добры дзень!
Маё імя Павел.

Яшчэ школьнікам я ўдзельнічаў у грамадзянскіх акцыях пратэсту: наносіў графіці супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі, наведваў апазіцыйныя мерапрыемствы ў Магілёве і пісаў пра іх у сацсетках, удзельнічаў у маўклівых акцыях пратэсту, у грамадзянскай кампаніі па лібералізацыі закона аб наркотыках. Некалькі разоў мяне нават затрымлівалі, але нічым сур'ёзным гэта ніколі не скончавалася.

Нягледзячы на ​​ўзрост, мне было важна выказвацца на грамадскія тэмы. Я цікавіўся тым, што адбываецца ў Беларусі і хацеў зменаў да лепшага. Але рэжым ужо тады трывала трымаўся ў Беларусі і актывізмам мала на што атрымлівалася ўплываць. Таму 2020 год я сустрэў з радасцю і надзеяй, што з'явіўся шанец нешта змяніць у нашай краіне. Я актыўна ўдзельнічаў у маршах у Менску і Магілёве, у Instagram пісаў і паказваў, што адбывалася ў той момант вакол, наносіў пратэстныя графіці разам з іншымі актывістамі.

У кастрычніку 2020 года мяне затрымалі, бо я быў распазнаны на відэазапісах аднаго з мітынгаў у Магілёве. Мяне абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу і прызначылі штраф.

У снежні 2020 года мяне выклікалі на допыт у якасці сведкі па крымінальнай справе, звязанай з падпалам аўтамабіля супрацоўніка праваахоўных органаў. Тады адпусцілі, але мой статус так і застаўся мне не зразумелы.

Нягледзячы на ​​тое, што рэпрэсіі ў краіне ўзмацняліся, я лічыў слушным заставацца ў Беларусі. Жадаў працягваць актыўнасць і супраціў рэжыму. Я быў перакананы, што толькі, знаходзячыся ўнутры Беларусі, я буду здольны паскорыць перамены ў краіне.

Прыйшлося перагледзець свае перакананні, калі рэпрэсіі закранулі непасрэдна мяне. У сакавіку 2021 года сілавікі спрабавалі адчыніць дзверы маёй кватэры. Калі я ім адчыніў, мяне затрымалі і даставілі ў КДБ, дзе на працягу сямі гадзін, бяз допуску адваката, дапытвалі і прымушалі прызнацца ў злачынствах, якіх я не рабіў. Мяне вымусілі запісаць відэа, у якім я нібыта прызнаваў сваю віну ва ўдзеле ў «дэструктыўных» дзеяннях, і паказвалі яго потым у прапагандысцкіх мэтах па тэлевізары.

Гэта прымусіла мяне адступіцца ад сваіх прынцыпаў і з'ехаць. Я спешна пакінуў краіну, не чакаючы крымінальнай справы, і пераехаў у Грузію, дзе пражыў тры гады. З часам праект, у якім я працаваў, скончыўся, і доўгі час не ўдавалася знайсці іншую працу. У чужой краіне без заробку жыць цяжка, таму я вырашыў пераехаць у Польшчу, дзе ў мяне шмат сяброў і больш магчымасцяў для працаўладкавання.

5 ліпеня 2024 года мой Instagram быў прызнаны рэжымам «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Яго я пачаў весці актыўна яшчэ ў 2020 годзе, публікаваў свой арт і палітычны кантэнт. Атрымаўшы такія звесткі, я вырашыў сябе максімальна абараніць ад далейшага пераследу і падаўся на міжнародную абарону.

Пераезд з Грузіі ў Польшчу аказаўся больш складаным, чым я чакаў. Гэта быў сапраўдны марш-кідок, які патрабаваў часу і рэсурсаў – амаль усе мае грашовыя запасы сышлі на гэта. Адаптацыя на новым месцы без ведання польскай мовы і працы даецца мне цяжка. Я даўно захапляюся фатаграфіяй і шукаю працу па сваіх прафесійных навыках. Пакуль чакаю атрымання статусу міжнароднай абароны, планую прайсці курсы кіроўцаў, каб працаваць таксістам або кур'ерам. На гэта ў мяне таксама пакуль што няма сродкаў. З кожным крокам узнікае новая перашкода, і рашэнні не заўсёды знаходзяцца.

У гэтай бязвыхаднай сітуацыі я вырашыў звярнуцца за дапамогай да неабыякавых людзей.
Буду ўдзячны вам шчыра за любую дапамогу, каб неяк дацягнуць да атрымання легальнага статусу і пачаць самастойна зарабляць!

Сума збору

€2200

€1400 – аплата арэнды жытла на 4 месяцы
€800 – навучанне на курсах кіроўцаў

:
€ 1 258
Збор завершаны. Сабрана: € 1 258