Вітаю.
Я – былы палітвязень. Адседзеў паўтары годы за тое, што ў 2020 годзе праявіў сваю грамадзянскую пазіцыю. Мае бацькі вельмі напалоханыя і просяць мяне нікуды больш не лезці, а мне патрэбна ваша дапамога. Таму гэты збор я папрасіў зрабіць ананімным.
Усё пачалося летам 2020 года. Я стаяў у ланцугах салідарнасці і ўдзельнічаў у пікетах у падтрымку альтэрнатыўных Лукашэнку кандыдатаў. Яшчэ да выбараў я атрымаў 10 содняў арышту па артыкуле 23.34 (арт. 23.34 КаАП РБ – Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў) і быў пазбаўлены працы. А пасля выбараў мяне было не спыніць. Мне хацелася рабіць нешта, каб у нашай краіне нарэшце наступілі перамены. Але пратэсты скончыліся, і я вырашыў, што на гэтым усё.
Аднак праз 2 гады сілавікі раптам прыехалі да мяне на працу. Нічога не патлумачылі, а адразу адвезлі мяне дадому, дзе правялі ператрус. Забралі ў мяне ўсе зберажэнні і ноўтбук, і дагэтуль нічога не вярнулі. Пасля ператрусу мяне адвезлі ў аддзел на вуліцы Рэвалюцыйнай, дзе паклалі тварам у падлогу і білі дубінкай і нагамі. Маё цела ператварылася ў адну суцэльную гематому — гэта былі самыя сапраўдныя катаванні!
Пасля гэтага мяне фармальна арыштавалі па надуманай справе за хуліганства на 13 сутак у ЦІП. І калі гэтыя суткі скончыліся, мяне не адпусцілі, а прад'явілі ўжо крымінальную справу, і я пайшоў па этапе.
Спачатку я правёў у карцары на Акрэсціна 8 содняў. Спаў на голым бетоне з уключаным увесь час святлом, некалькі разоў за ноч паднімаючыся на праверку. Потым мяне перавялі ў СІЗА на Валадарскага да камеры ў сутарэнні на 24 асобы ў невыносную цеснату і духаце. Праз некалькі месяцаў адбыўся суд, рашэннем якога мяне пазбавілі волі на паўтары гады і адправіў у калонію.
У калоніі як палітвязень я насіў нашытую на турэмную робу бірку ў выглядзе жоўтага трыкутніка, каб нас адрознівалі ад іншых зняволеных. У параўнанні з СІЗА тут былі шырэйшыя абмежаванні, большыя і больш жорсткія пакаранні. Працаваць прыходзілася там на бруднай і цяжкай працы па разборцы металалому. Медыцынская дапамога ў калоніі аказалася таксама карнай. На любыя скаргі па здароўі турэмныя медыкі рэкамендавалі ў якасці лячэння піць цёплае! У калоніі ў мяне з'явіліся камяні ў нырках і, да майго няшчасця, пачалі выходзіць. Боль невыносны – у каго было такое, той зразумее! Так званыя «дахтары» нічым не дапамаглі, а хуткую адміністрацыя калоніі не прапускала на тэрыторыю 5 гадзін.
Пасля вызвалення вярнуцца да нармальнага жыцця мне не атрымалася. Рэжым стварыў такія ўмовы ў краіне, каб і пасля вызвалення былыя палітвязні жылі ў пастаянным стрэсе і страху за сваю волю і жыццё. Мяне мучылі міліцыянты бясконцымі праверкамі і гутаркамі, працаўладкавацца кудысьці было немагчыма – з крымінальным артыкулам па палітыцы на працу нікуды не ўзялі. Мне проста ўжо было няма на што жыць.
Я вырашыў пераехаць у Польшчу, каб уберагчыся ад палітычнага пераследу. Аднак, з-за таго, што ўсе грошы былі скрадзены сілавікамі, а зарабіць пасля вызвалення не атрымалася, я апынуўся ў чужой краіне без сродкаў да існавання. Цяпер я маю вялікую патрэбу ў фінансавай падтрымцы. Пакуль планую працаваць кур'ерам. Для гэтага мне трэба купіць ровар, а таксама заплаціць за арэнду пакоя хаця б на 2 месяцы, пакуль я не пачну атрымліваць заробак. Спадзяюся за гэты час стаць на ногі, а потым і сам змагу дапамагаць іншым у цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Я буду вельмі ўдзячны за любую дапамогу і падтрымку! Веру, што разам мы сіла!
Сума збору
€1400
€400 – ровар (https://allegro.pl/oferta/rower-gorski-mtb-29-cali-shimano-21-biegow-hamulce-tarczowe-rama-19-12939424020?dd_referrer=)
€600 – арэнда пакоя на 2 месяцы
€400 – на бытавыя патрэбы і харчаванне