Дапамога Пашкевічу Івану

  • Гісторыя

Мяне клічуць Пашкевіч Іван Яўгенавіч, з'яўляюся былым студэнтам Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. З моманту пачатку вучобы ва ўніверсітэце, я тады вучыўся на трэцім курсе, пачаў актыўна ўдзельнічаць у пратэстнай дзейнасці ва ўніверсітэце. За акцыю салідарнасці ад сёмага верасня мне далі вымову, а за мітынг шостага верасня, у якім я браў удзел, мяне арыштавалі і заключылі ў ІЧУ пры Баранавіцкім ГАУС на 5 сутак. Пасля вызвалення я стаў лідарам пратэстнага руху ў БарДУ. Аднак да таго часу рух як такі ў маім універсітэце быў дэмаралізаваны, а таксама нешматлікі. У сувязі з гэтым, а таксама з іншымі фактарамі, якія паказвалі бесперспектыўнасць пратэстнага руху, напрыклад апатыя, страх студэнтаў патрапіць у заключэнне\быць адлічаным, і гэтак далей, я вырашыў з'ехаць у Польшчу па праграме Каліноўскага. На дадзены момант знаходжуся ў Варшаве.

Якая сума неабходна?

200 euro — Уся сума прызначана для асабістых патрэб.

:
€ 200
Збор завершаны. Сабрана: € 200