Былой палітзняволенай патрэбная дапамога

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

У 2021 годзе мяне асудзілі за ўдзел у мірных мітынгах 2020 году. У зняволенні я прабыла два гады — увесь тэрмін. За гэты час мяне звольнілі з працы.

У калоніі мяне паставілі на прафілактычны ўлік і прызналі экстрэмісткай. Таму кожны тыдзень цягам некалькіх гадоў я павінна буду хадзіць у РАУС.

Акрамя таго, два разы на тыдзень супрацоўнікі МУС правяраюць мяне дома.

З-за таго, што я сядзела па палітычна матываванай справе, зараз мне цяжка знайсці працу.

Я маю патрэбу ў фінансавай дапамогі, каб аплаціць камунальныя паслугі па кватэры, купіць лекі, прадукты, тэлефон і прайсці медыцынскае абследаванне.

Цяпер я пражываю вельмі цяжкі час і мне ніякавата прасіць аб дапамозе, таму што я заўсёды працавала і імкнулася вырашаць свае праблемы сама.
Удзячная ўсім, хто зможа дапамагчы.

Сума збору:

€2500 аплата камунальных паслуг, пакупка лекаў, прадуктаў і тэлефона. Таксама мне неабходна прайсці медыцынскае абследаванне.

:
€ 1 167
Збор завершаны. Сабрана: € 1 167